Нарвал, або аднарог (Monodon monoceros) — млекакормячае сямейства аднарогавых падатрада зубатых кітоў.

Нарвал

Нарвал (Monodon monoceros)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monodon monoceros Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180485
NCBI  40151
EOL  46559339
FW  64546

Апісанне

правіць

Даўжыня цела дарослага нарвала 3,5-4,5 м, нованароджаных каля 1,5 м. Маса самцоў дасягае 1,5 т, прыкладна траціну вагі складае тлушч; самкі важаць каля 900 кг. Галава круглая, з навісаючымі лобным буграмі; спіннога плаўніка няма. Пашча маленькая, размешчаная знізу. Велічынёй і формай цела, грудным плаўніком і цёмнай афарбоўкай смактункі нарвала падобныя на бялух, аднак дарослыя асобіны адрозніваюцца плямамі — шэра-бурыя плямы на светлым фоне, якія часам зліваюцца, — і наяўнасцю толькі 2 верхніх зубоў. У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўжынёю да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах.

Распаўсюджанне

правіць

Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўночнай Канады, Шпіцбергена і паўночнага ўсходу Зямлі Франца-Іосіфа.

Рэдкі від. Ахоўваецца.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай.

  NODES