Наха

горад у Японіі

Наха (яп.: 那覇市 Наха-сі) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад прэфектуры Акінава Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Акінава, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора.

Горад
Наха
яп.: 那覇市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
39,24 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
318 726 чалавек (2012)
Шчыльнасць
8 122,48 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
900-0000
Код
47201-8
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Кветка: Бугенвілія
Дрэва: Фукугі
Наха на карце Японіі
Наха (Японія)
Наха

Плошча горада складае 39,24 км²,[1] насельніцтва — 318 726 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 8 122,48 чал./км².

Наха з'яўляецца палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам прэфектуры Акінава.

Гісторыя

правіць

У XIVXIX стст. на тэрыторыі горада размяшчаўся замак Сюры, які з'яўляўся сталіцай дзяржавы Рукю. У 1879 годзе Японія анексавала Рукю, далучыўшы яго да прэфектуры Кагосіма. Пазней была ўтворана прэфектура Акінава. 20 мая 1921 года на тэрыторыі Сюры і яшчэ чатырох муніцыпалітэтаў былога каралеўства быў заснаваны горад Наха, які стаў сталіцай новай прэфектуры.

Падчас Другой сусветнай вайны, пры бітве за Акінаву, горад быў амаль цалкам разбураны. У тым ліку была моцна пашкоджана гістарычная частка горада і замак Сюры, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клімат

правіць

У Насе цёплы вільготны субтрапічны клімат (Cfa), з гарачым вільготным летам і цёплымі "зімамі". Сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня (самага гарачага месяца года) ледзь вышэй 31 °C, начная - каля 26 °C. У студзені - лютым дзённая тэмпература вагаецца ў раёне 19 °C, начная - каля 14 °C. На кожны квадратны метр горада штогод выпадае больш за 2 м дажджу, надзвычай рэдка рэгіструюцца снегапады.

Клімат Нахі (1971-2000)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 26,8 26,6 28,2 29,7 31,6 34,1 35,0 35,6 34,6 32,8 30,8 27,8 35,6
Сярэдні максімум, °C 19,1 19,2 21,3 24,0 26,4 29,2 31,3 30,9 29,9 27,5 24,2 20,9 25,3
Сярэдняя тэмпература, °C 16,6 16,6 18,6 21,3 23,8 26,6 28,5 28,2 27,2 24,9 21,7 18,4 22,7
Сярэдні мінімум, °C 14,3 14,3 16,2 18,9 21,5 24,6 26,4 26,1 25,1 22,7 19,5 16,1 20,5
Абсалютны мінімум, °C 6,6 6,6 7,2 9,8 13,6 15,4 21,0 20,7 18,5 14,8 12,2 7,2 6,6
Норма ападкаў, мм 115 125 160 181 234 212 176 247 200 163 124 101 2 037
Крыніца: Japan Meteorological Agency.

Транспарт

правіць
 
Гарадская манарэйка
 
Вуліцы Какусаі Доры ў Насе. Раннія 1950-я гады, да пераходу Акінавы на левабаковы рух

Наха з'яўляецца найважнейшым транспартным вузлом Акінавы. Тут размешчаны міжнародны аэрапорт і марскі порт, якія злучаюць горад з астатнімі астравамі архіпелага Рукю і ўсёй Японіяй. Унутрыгарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусным паведамленнем і манарэйкавай дарогай, якая налічвае 15 станцый і з'яўляецца асноўнай транспартнай сістэмай горада.

Гарады-пабрацімы

правіць

Наха мае пяць гарадоў-пабрацімаў, два з якіх размешчаны ў іншых прэфектурах Японіі:

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 沖縄県の推計人口 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Акінава (1 сакавіка 2010). — Насельніцтва прэфектуры Акінава. Праверана 28 красавіка 2010.

Спасылкі

правіць
  NODES