Неэмэ Ярві
Неэмэ Ярві (эст.: Neeme Järvi; нар. 7 чэрвеня 1937, Талін) — эстонскі і амерыканскі дырыжор. Народны артыст Эстонскай ССР (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978).
Неэмэ Ярві | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1937[1][2] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | August Järvi[d][3] |
Маці | Elss Järvi[d][3] |
Жонка | Liilia Järvi[d] |
Дзеці | Paavo Järvi[d], Kristjan Järvi[d] і Maarika Järvi[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Жанры | класічная музыка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1955—1960 гадах вучыўся ў Талінскім музычным вучылішчы на аддзяленнях ударных інструментаў і харавога дырыжыравання.
У 1955—1960 гадах вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі на аддзяленні оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў Мікалая Рабіновіча і Яўгена Мравінскага.
У 1980 годзе Ярві з сям’ёй пакінуў Савецкі Саюз і пераехаў у ЗША, з 1987 г. грамадзянін ЗША. У 1982—2004 гадах галоўны дырыжор Гётэбаргскага сімфанічнага аркестра, адначасова ў 1984—1988 гадах узначальваў Шатландскі нацыянальны аркестр, а ў 1990—2005 гадах Дэтройцкі сімфанічны аркестр. Быў таксама галоўным запрошаным дырыжорам Бірмінгемскага сімфанічнага аркестра (1981—1983) і інш. З 2005 г. галоўны дырыжор гаагскага Рэзідэнц-аркестра — аднаго з трох вядучых аркестраў Нідэрландаў. Рэгулярна выступае з Лонданскім сімфанічным аркестрам, амстэрдамскім Канцэртгебау, Аркестрам Парыжа і іншымі вядучымі калектывамі свету.
У 2010 годзе зноў узначаліў Эстонскі нацыянальны сімфанічны аркестр; праз некалькі месяцаў вырашыў пакінуць яго з-за рознагалоссяў з міністэрствам культуры, аднак вярнуўся да наступнага сезона і працягнуў працу з аркестрам.
Зноскі
- ↑ Neeme Järvi // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Neeme Järvi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Alaküla A. Kes on kes? Eesti 2000 — Tallinn: 2000. — 271 с. — ISBN 978-9985-60-789-3
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122791681 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.