Ной — дзясяты і апошні з біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле яўрэйскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага падання, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасці, за што бог вырашыў знішчыць яго сусветным патопам, за выключэннем праведнага Ноя і яго сям'і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжанне ад імя яго сыноў (семіты, яфеты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загаду бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзяты прадстаўнікі ўсіх відаў жывёл. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытных шумерскіх і вавілонскіх міфалагічных сказанняў[1].

Ной на карціне невядомага французскага мастака. Каля 1675 года. Будапешт

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура

правіць
  NODES