Нікалае Чукэ
Нікала́е Іане́ль Чу́кэ (рум.: Nicolae Ionel Ciucă; нар. 7 лютага 1967 года, Пленіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі ваенны і палітычны дзеяч, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 7 па 23 снежня 2020 года, прэм’ер-міністр з 25 лістапада 2021 па 12 чэрвеня 2023 года[2][3]. Прымаў удзел у некалькіх войнах, у тым ліку ў Іраку. З 2015 па 2019 год ён быў начальнікам румынскага генеральнага штабу. З 4 лістапада 2019 па 25 лістапада 2021 года — міністр абароны Румыніі.
Нікалае Чукэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Nicolae Ciucă | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gabriel-Beniamin Leș[d] | ||||||
Пераемнік | Vasile Dîncu[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ștefan Dănilă[d] | ||||||
Пераемнік | Daniel Petrescu[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фларын Кыцу | ||||||
Пераемнік | Марчэл Чалаку | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фларын Кыцу | ||||||
Пераемнік | Ilie Bolojan[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік Орбан | ||||||
Пераемнік | Фларын Кыцу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alina Gorghiu[d] | ||||||
Пераемнік | Ilie Bolojan[d] | ||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1967 (57 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Румынская праваслаўная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | Румынія | ||||||
Род войскаў | Romanian Land Forces[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1985 годзе ў Краёве скончыў ваенны ліцэй імя Тудара Уладзімірэску і Акадэмію сухапутных войск імя Нікалае Бельчэску ў Сібіу ў 1988 годзе. Падчас сваёй ваеннай кар’еры ён прымаў удзел у місіях у Афганістане, Босніі і Герцагавіне і Іраку. З 2001 па 2004 год ён быў камандзірам 26-га пяхотнага батальёна (таксама вядомага як «Чырвоныя Скарпіёны»), з якім прымаў удзел у аперацыі «Несакрушальная свабода» ў Афганістане і аперацыі Старажытны Вавілон у Іраку. У маі 2004 года ў Эн-Насірыі ён узначаліў першую бітву, у якой румынскія салдаты ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічалі[4]. 25 кастрычніка 2010 года яму было прысвоена званне генерала[4][5].
У 2015 годзе Чукэ прызначаны начальнікам Генеральнага штабу[6]. У 2018 годзе прэзідэнт Клаус Яханіс перапрызначыў яго на гэты пост[4][6], што прывяло да канфлікту паміж прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам Віярыкай Дэнчылэ, і тагачасным міністрам абароны Габріэлем-Беніамінам Лешам, які меў намер змяніць сваю пасаду[6].
4 лістапада 2019 года, па прапанове Нацыянальнай ліберальнай партыі, ён стаў міністрам абароны Румыніі[7]. У кастрычніку 2020 года ўступіў у Нацыянальную ліберальную партыю, каб балатавацца у Сенат Румыніі на наступных парламенцкіх выбарах[8].
7 снежня 2020 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Людовіка Орбана, Клаус Яханіс прызначыў Чукэ выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ён кіраваў часовым урадам, пакуль згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2020 года не быў сфарміраваны новы ўрад Фларына Кыцу[9].
Жанаты, мае адно дзіця. Размаўляе на англійскай і румынскай мовах[4].
Зноскі
- ↑ https://www.g4media.ro/nicolae-ciuca-a-recunoscut-ca-a-fost-membru-al-partidului-comunist-roman-dar-nu-am-fost-niciodata-comunist-el-a-raspuns-la-o-intrebare-pusa-de-marcel-ciolacu.html
- ↑ Новы ўрад Румыніі прыведзены да прысягі (руск.)
- ↑ Rosca, Matei. Romanian parliament elects Nicolae Ciucă as prime minister . Politico (25 лістапада 2021). Праверана 25 лістапада 2021.
- ↑ а б в г Cozmei, Victor (24 кастрычніка 2019). "Cine este Nicolae Ciucă, propus ministrul Apărării: militar de carieră, cunoscut ca "generalul deșertului", a condus în Irak prima bătalie a soldaților români după al doilea război mondial". Hotnews.ro(рум.).
- ↑ "Klaus Iohannis a semnat decretul privind trecerea în rezervă a generalului Nicolae Ciucă, propus ministru al Apărării". Digi24(рум.). 28 кастрычніка 2019.
- ↑ а б в Postelnicu, Valentina (5 лістапада 2019). "Cine este Nicolae Ciucă, ministrul Apărării Naţionale. Militarul cu cel mai mare grad din Armată, este generalul român care a condus personal o misiune de luptă, în Irak". Libertatea(рум.).
- ↑ "Generalul-locotenent Daniel Petrescu, noul șef al Statului Major al Apărării"(рум.). Ministry of National Defence. 29 лістапада 2019.
- ↑ "Ministrul apărării, Nicolae Ciucă, s-a înscris în PNL și va candida pentru Senat"(рум.). Digi24. 18 кастрычніка 2020.
- ↑ "Nicolae Ciucă a fost numit prim-ministru interimar"(рум.). Digi24. 7 снежня 2020.
Спасылкі
правіцьНікалае Чукэ на Вікісховішчы |