Омаха
О́маха — найбуйнейшы горад штата Небраска, размешчаны на яго ўсходняй мяжы, акруговы цэнтр акруга Дуглас. Размешчаны на беразе рэкі Місуры, прыкладна за 30 кіламетраў на поўнач ад вусця рэкі Плат. Паводле ацэнкі бюро перапісу насельніцтва ЗША ў 2008 годзе ў горадзе пражывае 432 921 чалавек. Горад з яго прыгарадамі з'яўляецца 60-й сярод найбуйнейшых агламерацый ЗША з насельніцтвам 829 890 чалавек, якія пражываюць у васьмі акругах. Назва горада паходзіць ад індзейскага племя амаха, якое з XVII стагоддзя насяляла на паўночны ўсход сучаснай Небраскі. У 2008 годзе часопіс Кіплінгерс Персанал Файненс аддаў Омасе 3-е месца ў сваім спісе самых прывабных для жыцця гарадоў ЗША[2].
Горад
Омаха
Omaha
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1804 годзе экспедыцыя Льюіса і Кларка даследавала берага рэкі Місуры і мела зносіны з мясцовымі плямёнамі. На месцы сустрэчы экспедыцыі з правадырамі індзейцаў у 1819 годзе быў пабудаваны форт Аткінсан, а ў 1822 годзе побач з ім з'явілася гандлёвая факторыя Амерыканскай пушной кампаніі. У 1846 годзе недалёка ад сучаснай Омахі пралягала Мармонская сцежка, па якім мармоны рухаліся на захад пасля свайго выгнання з Ілінойса. З дазволу племя амаха яны перазімавалі ў Небрасцы.
У пачатку 1850-х гадоў тэрыторыю Омахі сталі абжываць перасяленцы з Кейнсвіля (сучасны Каўнсіл-Блафс), штат Аява. У 1854 годзе Логан Фантэнель, правадыр племя амаха, прадаў большую частку зямель, якія належалі племю (каля 16 тыс. км² ці чатыры мільёны акраў), ураду ЗША па кошце 22 цэнты за акр. Гэта дазволіла на набытай зямлі стварыць тэрыторыю Небраска. 4 ліпеня 1854 года быў заснаваны горад Омаха (статус горада быў прысвоены ў 1857 годзе), якая ў 1855—1867 гадах з'яўлялася сталіцай тэрыторыі Небраска. У 1869 годзе было завершана будаўніцтва Першай транскантынентальнай чыгункі, якая звязала Омаху з горадам Сакрамента ў Каліфорніі. З'яўленне чыгункі абумовіла далейшы хуткі прырост насельніцтва і развіццё горада. Омаха атрымала мянушку «Вароты на Захад», звязаную з яго значэннем як транспартнага цэнтра ЗША ў сярэдзіне XIX стагоддзя.
Калі да сярэдзіны XX стагоддзя асновай эканомікі Омахі былі чыгунка, бровары, жывёлагадоўчыя гаспадаркі і мясахоладабойныя заводы, то сучасная эканоміка горада адрозніваецца і грунтуецца на эканоміцы ведаў. У горадзе размешчаны штаб-кватэры пяці кампаній, якія ўваходзяць у спіс Fortune 500: ConAgra Foods , Union Pacific Corporation , Peter Kiewit and Sons, Inc. , Mutual of Omaha Companies і Berkshire Hathaway, старшынёй савета дырэктараў якой з'яўляецца найбагацейшы чалавек свету, Уорэн Бафет, які носіць мянушку «Аракул з Омахі». У 2001 годзе часопіс Newsweek уключыў Омаху ў свой спіс дзесяці самых буйных тэхналагічных цэнтраў краіны[3]. У горадзе размешчаны штаб-кватэры трох з трыццаці найбуйнейшых архітэктурных і інжынерных кампаній свету: Leo A. Daly Co., HDR, Inc. і DLR Group[4]. Важным сектарам эканомікі Омахі з'яўляецца турызм: штогод у горадзе праводзіцца фінальны турнір чэмпіянату па бейсболе сярод каледжаў, а мясцовы заапарк Генры Дурлі з'яўляецца адным з самых наведвальных месцаў Небраскі[5].
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Уорэн Бафет, амерыканскі інвестар
- Міхаэла Хаўзер — амерыканская баскетбалістка
Зноскі
правіць- ↑ а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ Wojno, M.A. No. 3: Omaha, Neb., Kiplinger’s Personal Finance. Ліпень 2008
- ↑ Rogers, A. (2001) High Tech Havens, Newsweek.
- ↑ Gonchar, J. (2006) Top 150 Architecture Firms: Integrated firms dominate architecture practice ranking Архівавана 12 чэрвеня 2011., Architectural Record.
- ↑ Desert Dome: Dean of the Dome Архівавана 16 мая 2008., NET: Nebraska’s NPR and PBS stations.
- ↑ United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ https://factfinder.census.gov/faces/nav/jsf/pages/community_facts.xhtml
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/omaha.php
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/index.php/entidades/152-veracruz
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/images/stories/documentos_gobiernos/rai/ver/ver4.pdf
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Омаха
- Афіцыйны сайт Архівавана 23 кастрычніка 2006.