Пары́жская о́пера (фр.: Opéra de Paris), тое ж, што Гранд-апера́ (Гранд-Апера́[4]; фр.: Grand Opéra), у сучаснай Францыі вядомая як Апера́ Гарнье́ (фр.: Opéra Garnier) — тэатр у Парыжы, адзін з самых вядомых і значных тэатраў оперы і балета свету.

Опера Гарнье
Заснаваны 27 жніўня 1861[1]
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Парыж
Архітэктар Шарль Гарнье
Умяшчальнасць 1 900
Сайт operadeparis.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1669 годзе, адкрыты ў 1671 годзе як Каралеўская акадэмія музыкі (да XIX стагоддзя назвы мяняліся).

У 1713 годзе пры тэатры створана балетная школа.

З 1875 года працуе ў будынку, пабудаваным архітэктарам Ш. Гарнье (рэканструяваны ў 1936 годзе; размалёўка плафона М. Шагала, 1963—1965), і называецца «Гранд-Апера».

Дзейнасць тэатра

правіць

Дзейнасць тэатра звязана з увасабленнем на сцэне твораў розных жанраў нацыянальнай французскай оперы: лірычная трагедыя, опера-балет, вялікая опера, лірычная опера і інш.

Ставіліся творы Ж. Б. Люлі (у 1672—1687 гадах быў кіраўніком тэатра), Ж. Ф. Рамо, К. В. Глюка, Дж. Расіні, Дж. Меербера, Г. Берліёза, Г. Даніцэці, А. Адана, Ш. Гуно, Дж. Вердзі, Р. Вагнера, Ж. Маснэ, К. Сен-Санса, Л. Дэліба і іншых, некаторыя з іх у тэатры пастаўлены ўпершыню.

Склалася французская школа класічнага танца.

Акрамя опер і балетаў французскіх кампазітараў у рэпертуары сусветная класіка, у т.л. руская (творы М. Мусаргскага, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, І. Стравінскага, С. Пракоф’ева).

У тэатры выступалі і выступаюць вядомыя спевакі, у т.л. М. Ф. Малібран, П. М. Bіярдо-Гарсія, Джулія Грызі, Д. Дзюваль, М. Калас, Э. Каруза, Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Ц. Гобі, М. Геда; артысты балета М. Тальёні, К. Грызі, Л. Дарсанваль, Л. Дэйдэ, В. Ніжынскі, С. Перэці, С. Атанасаў, П. Бар; сярод балетмайстраў Ж. Ж. Навер, Л. Петыпа, С. Ліфар, М. М. Фокін, М. Бежар, у 1985—1989 гадах мастацкі кіраўнік балетнай трупы — Р. Нурыеў, дырыжоры Ш. Ламуро, Э. Катон, П. Манцё, Р. Дэзарм’ер, Ш. Мюнш, Л. Фарэсцье, П. Булез і іншыя.

З 1990 года працуе балетная сцэна, у будынку на плошчы Бастыліі — оперная.

Зноскі

  1. Mead C. C. Charles Garnier's Paris Opéra: Architectural Empathy and the Renaissance of French Classicism — 1991. — P. 146–147. — ISBN 978-0-262-13275-6
  2. archINFORM — 1994. Праверана 24 студзеня 2024.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. «Гранд-Опера» («Опера Гарнье»). Театры и залы. Belcanto.ru. Праверана 24 снежня 2015.

Літаратура

правіць
  NODES