Павел III

220-ы Папа Рымскі (1534—1549)

Павел III (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезэ, італ.: Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 — 10 лістапада 1549) — Папа Рымскі з 13 кастрычніка 1534 па 10 лістапада 1549 г.

Павел III
лац.: Paulus PP III
Герб
220-ы Папа Рымскі
23 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549
Папярэднік Клімент VII
Пераемнік Юлій III
Дэкан Калегіі кардыналаў
1524 — 1534
Папярэднік Niccolò Fieschi[d]
Пераемнік Giovanni Piccolomini[d]
Кардынал-біскуп Палестрына[d] (Палестрына[d])
1523 — 1523
Папярэднік Francesco Soderini[d]
Пераемнік Antonio Maria Ciocchi del Monte[d]
кардынал
з 20 верасня 1493
bishop of Montefiascone[d]
з 28 красавіка 1501
Дыяцэзія Diocese of Montefiascone[d]
Папярэднік Domenico della Rovere[d]
біскуп пармскі[d]
з 28 сакавіка 1509
Дыяцэзія Пармская дыяцэзія[d]
Папярэднік Giovanni Antonio Sangiorgio[d]
Пераемнік Алесандра Фарнезэ[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 2 ліпеня 1519
апостальскі адміністратар
24 студзеня 1530 — 17 мая 1532
Дыяцэзія Diocese of Bitonto[d]
Пераемнік Lópe de Alarcón[d]
апостальскі адміністратар
18 лютага 1508 — 5 чэрвеня 1510
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Vence[d]
Папярэднік Aymard de Vesco[d]
Кардынал-біскуп Фраскаці[d]
15 чэрвеня 1519 — 9 снежня 1523
Дыяцэзія дыяцэзія Фраскаці[d]
Папярэднік Philippe de Luxembourg[d]
Пераемнік Antonio Maria Ciocchi del Monte[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 29 лютага 1468[1][2]
Смерць 10 лістапада 1549[1][2] (81 год)
Пахаванне
Дынастыя Фарнезэ[3]
Бацька П'ер Луіджы Фарнезэ Старэйшы[d]
Маці Джаванна Каэтані[d]
Дзеці Канстанца Фарнезэ[d], Ранучыа Фарнезэ[d] і П'ер Луіджы Фарнезэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Наведваў лекцыі гуманіста Пампонія Лета. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны Папам Аляксандрам VI кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнезэ, якая была палюбоўніцай Папы Аляксандра VI. Юлій II узнагародзіў Алясандра чацвёртым, а Клімент VII — пятым епіскапствам. У 1534 годзе быў абраны Папам Рымскім.

Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.

У першай палове XVI стагоддзя папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэй у Італіі Папа Павел III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У 1542 Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай інквізіцыі і булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.

У 1540 Павел III булай «Regiminis militantis ecclesiae» заснаваў езуіцкі ордэн з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 7 студзеня 2018.
  2. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.

Спасылкі

правіць
  NODES
web 1