Павячэрніца
хрысціянская малітва
Павячэрніца — грамадскае богаслужэнне, якое здзяйсняецца ўвечары. Назва паходзіць ад манастырскай практыкі здзяйсняць вячэру пасля вячэрняй ежы — вячэры.
Павячэрніца бывае малая і вялікая.
У чын малой павячэрніцы ўваходзяць псалмы 50, 69, 142, вялікае славаслоўе, Сімвал веры, канон (не ва ўсе дні), малітва «Ойча наш», трапары і іпакоі.
У сучаснай парафіяльнай практыцы вялікая павячэрніца амаль не здзяйсняецца, акрамя дзён Вялікага посту, калі чытаецца канон св. Андрэя Крыцкага, і святаў Нараджэння Хрыстовага і Богаяўлення. У астатнія дні здзяйсняецца малая павячэрніца.
У чын вялікай павячэрніцы, які складаецца з трох частак, уваходзяць:
- 1-я частка: псалом 69, канон (у першыя чатыры дні Вялікага посту — Вялікі канон, напісаны Андрэем Крыцкім), псалмы 4, 6, 12, 24, 30, 90, спевы «З намі Бог» (Іс.8:8-18:9, 27), трапары, Сімвал веры;
- 2-я частка: псалмы 50, 101, малітва Манасіі (2Пар.36), «Ойча наш», трапары;
- 3-я частка: псалмы 69, 142, вялікае славаслоўе, «Ойча наш», канон, у Вялікі пост — малітва Яфрэма Сірына, водпуск і асаблівая ектэнія; у канцы кожнай часткі чытаюцца адпушчальныя малітвы.
Чын павячэрніцы ўтрымліваецца ў Часаслове.
Спасылкі
правіць