Падуст (Chondrostoma nasus) — рыба сямейства Карпавых (Cyprinidae).

Падуст
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrostoma nasus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639383
NCBI  52619
EOL  339806

Апісанне

правіць

Дасягае ў даўжыню 50 сантыметраў і вагі 1 — 1,5 кілаграмы. Вельмі рэдка падуст дасягае двух кілаграмаў. З'яўляецца тыповай рачной рыбай. Злёгку сплошчанае з бакоў цела падуста забяспечвае большую хуткасць рыбы. Усе плаўнікі, акрамя хваставога, жаўтавата-аранжавыя. Спінны плаўнік дымкова-шэры.

Пашырэнне

правіць

Насяляе глыбокі ўчасткі рэк з умераным цячэннем, пясчаным і камяністым дном, звычайна ў прыдоннай зоне. Трымаецца ля затопленых карчоў, дрэў і буйных кямяністых завалаў, дзе знаходзіць ежу. Пазбягае месцаў са стаячаю вадой або з хуткім цячэннем.

Харчаванне

правіць

Падуст харчуецца арганічнымі рэшткамі, што асядаюць на дно вадаёма і рознымі дробнымі доннымі бесхрыбетнымі. Найлепшыя ўмовы харчавання знаходзяцца на невялікай глыбіні, 0,4-1,8 метра, дзе грунт пакрыты дываном з водарасцей.

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 
  NODES