Паду́шка — пасцельная рэч у выглядзе сшытага меху з напаўняльнікам, якая выкарыстоўваецца як апірышча для галавы, спіны ці ног (напрыклад, пры малітве).

Падушкі

Мінуўшчына

правіць
 
Керамічная падушка часоў дынастыі Сун
 
Узбітыя падушкі пад вышытай накідкай на ложку з падзорам у сялянскай хаце ў в. Валосавічы, Акцябрскі раён

Першае выкарыстанне падушак датаванае прыкладна 7000 гадоў да н. э. у Месапатаміі, ужывалі іх толькі заможныя людзі[1].

Старажытныя егіпцяне выраблялі драўляныя ці каменныя падушкі[2], каб класці на іх галовы памерлых.

Старажытныя грэкі і рымляне пачалі вырабляць мягчэйшыя падушкі, набіваючы іх трыснягом, пер’ем, саломай[3]. Імі па-ранейшаму карысталіся пераважна заможныя людзі; аднак з’явілася традыцыя браць падушкі ў царкву, каб маліцца на каленях ці класці на іх Святое Пісанне. У старажытным Кітаі падушкі традыцыйна выраблялі з бамбуку, нефрыту, парцаляны, дрэва ці бронзы. Найбольш папулярнымі ў часы дынастыі Тан (618—907) сталі керамічныя падушкі. Каб упрыгожыць іх, кітайцы выраблялі падушкі рознай формы ці малявалі на іх жывёл, раслін і людзей.

Падушка складаецца з напаўняльніка, набітага ўнутр меха ці покрыва. Покрывы, вырабленыя з тэкстылю, называюцца на́валкамі, наўле́чкамі.

Напаўняльнікі абіраюць з меркаванняў зручнасці, пругкасці, кошту. Найбольш распаўсюджаныя — паралон, поліэстэр, латэкс. Сінтэтычныя напаўняльнікі камфортныя, таннейшыя і даўжэй захоўваюць форму. Здаўна выкарыстоўваліся натуральныя напаўняльнікі: пер’е, пух, воўна, бавоўна, грэчка пасяўная, салома. Найбольш зручныя і распаўсюджаныя з іх — пер’е ды пух, аднак яны ж і найдаражэйшыя.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Joel Levy. Really Useful: The Origins of Everyday Things. — Buffalo, NY: Firefly, 2002.
  2. J. Seath, A. P. Gize, A. R. David, K. Hall, P. Lythgoe, R. Speak, S. Caldwell. An atypical Ancient Egyptian pillow from Sedment el-Gebel: evidence for migrant worker trading and technology // Journal of Archaeological Science. — April 2006. — В. 4. — Т. 33. — С. 546—550. — DOI:10.1016/j.jas.2005.09.014
  3. Smith William. A Dictionary of Greek and Roman Antiquities. — London: John Murray, 1875. — С. 456, 472, 473.

Спасылкі

правіць
  NODES