Падуя

горад у Італіі

Падуя (італ.: Padova) — горад у Італіі, у регіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі. Вузел чыгунак і аўтадарог, суднаходным каналам злучаны з Адрыятычным морам. Падуанскі ўніверсітэт, у якім працавалі Галілеа Галілей, Андрэас Везалій, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі (з 1545, найстарэйшы ў Еўропе). Штогадовы міжнародны кірмаш.

Горад
Падуя
Padova
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1183 да н.э.
Плошча
92 км²
Вышыня цэнтра
12 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 206 496 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Шчыльнасць
2267 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
049
Паштовы індэкс
35100
Аўтамабільны код
PD
Афіцыйны сайт
comune.padova.it (італ.)
Падуя на карце Італіі
Падуя (Італія)
Падуя
Падуя (Італія)
Падуя

Гісторыя

правіць

Згадваецца ў 4 стагоддзі да н.э. пад назвай лац.: Patavium Цітам Лівіем. У 49 годзе да н.э. атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе разбурана лангабардамі. З пачатку 12 стагоддзя гарадская камуна. У 13 стагоддзі рамесніцкі і гандлёвы цэнтр. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазней дэла Скала і Вісконці. У 1405-1797 гадах у складзе Венецыянскай рэспублікі. У 15-17 стагоддзях Падуя — буйны культурны цэнтр. У 1813 годзе горад падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 года ў складзе Італьянскага каралеўства.

Архітэктура

правіць

Захаваліся рэшткі старажытна-рымскіх грабніц, мастоў, амфітэатра і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: палацца дэла Раджонэ (1215-1306), базіліка Сант-Антоніа (1232, побач з ёй конны помнік кандацьеру Гатамелату, 1447-53, скульптар Данатэла), Капэла дэль Арэна (Скравеньі; пачатак 14 стагоддзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэла Сан-Джорджа, Сабор Падуі.

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  NODES