Паланарува
Паланару́ва (сінгальск.: පොළොන්නරුව, там.: பொலநறுவை) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 403859 чал. (разам з акругай)[1].
Горад
Паланарува
පොළොන්නරුව,பொலநறுவை
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаланарува вядома з пісьмовых крыніц з VII ст., але паселішча на месцы горада было заснавана значна раней. Пасля спусташэння Анурадхапуры і захопу сінгальскай дзяржавы таміламі з Паўднёвай Індыі ў Паланаруву быў перанесены адміністрацыйны цэнтр Шры-Ланкі.
У 1070 г. сінгальскі князь Віджаябаху I адваяваў Паланаруву і перанёс сюды сваю сталіцу. У кан. XI—XIII стст. яна з’яўлялася галоўным цэнтрам усёй сінгальскай дзяржавы. Найбольшага росквіту горад дасягнуў пры Паракрамбаху I Вялікім (1123—1186 гг.). У 1284 г. быў спустошаны таміламі і фактычна згубіў статус сталіцы. У пач. XIV ст. быў закінуты ўладарамі. На месцы горада засталася толькі невялікая вёска.
У XVIII—XIX стст. быў адроджаны будысцкімі манахамі.
Славутыя мясціны
правіцьУ Паланаруве захавалася шмат археалагічных і культурных помнікаў. Гэта прыцягальны турыстычны цэнтр. У 1982 г. горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольшую цікавасць уяўляюць рэшткі старажытнай сталіцы, якія захаваліся ў паўночнай частцы горада каля вадасховішча Паракрама-Самудра. Яны ўключаюць:
- Археалагічны музей
- Палацавы комплекс часоў Паракрамбаху I
- «Чатырохвугольнік» — група рэштак будысцкіх свяцілішчаў, абнесеных мурам
- Паўночная група руін — будысцкі комплекс XIII ст.
- Паўднёвая група руін — будысцкі комплекс XI—XIII стст.
- «Санаторная» група (палац Нісанка-Мала, лазні, будынак Прыдворнай Рады)
Транспарт
правіцьГорад добра звязаны з іншымі часткамі краіны. Маюцца аэрапорт, чыгуначная станцыя, аўтобусная станцыя.
Галерэя
правіць-
Дагоба Віхара Кіры
-
Выява Паракрамбаху I
-
Руіны палацавага комплекса
-
Ватадаге або «Круглы дом»
-
Свяцілішча Тхупарама
-
Выява льва
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 201 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Літаратура
правіць- Berkmoes R. V., Butler S., Karafin A., Sri Lanka (Country Guide). — Lonely Planete, 2012. Архівавана 14 жніўня 2012. P. 192—198. ISBN-10: 1741797004, ISBN-13: 978-1741797008
Спасылкі
правіць- Паланарува на сайце ЮНЕСКА
- Гісторыя Архівавана 14 жніўня 2012.