Палікле́т Старэйшы (Πολύκλειτος) — старажытнагрэчаскі скульптар і тэарэтык мастацтва, які працаваў у Аргасе ў 2-й палове V стагоддзі да нашай эры.

Паліклет
стар.-грэч.: Πολύκλειτος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 490 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 420 да н.э.
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці скульптар
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Дарыфор», копія, Музей выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, Масква

Адзін з вядучых прадстаўнікоў высокай класікі. Статуі Паліклета, выкананыя пераважна ў бронзе, страчаны і вядомы толькі па копіях, а таксама паводле сведчанняў антычных аўтараў. Зрэшты ад твора Паліклета «Канон» захаваліся 2 фрагмента.

Творчасць

правіць

Паліклет любіў маляваць атлетаў у стане супакою, спецыялізаваўся на высяканні спартсменаў, алімпійскіх пераможцаў.

Як піша Пліній, Паліклет першым дадумаўся надаваць фігурам такую пастаноўку, каб яны абапіраліся на ніжнюю частку толькі адной нагі. Паліклет умеў паказваць чалавечае цела ў стане раўнавагі — чалавечая фігура ў супакоі ці павольным кроку здаецца натуральнай дзякуючы таму, што гарызантальныя восі не паралельныя.

Канон Паліклета

правіць

Самы знакаміты твор Паліклета — «Дарыфор» (Дзіданосец) (450—440 да н.э.). Лічылася, што фігура створана на аснове палажэнняў піфагарэізму, таму ў старажытнасці статую Дарыфора часта звалі «канонам Паліклета», тым больш што «Канонам» зваўся яго незахаваны трактат па эстэтыцы. Тут у аснове рытмічнай кампазіцыі ляжыць прынцып перакрыжаванай нераўнамернасці руху цела (правы бок, гэта значыць апорная нага і апушчаная ўздоўж цела рука, статычны і напружаны, левая нага, якая засталася ззаду, і рука з дзідай, расслаблены, але ў руху). Формы гэтай статуі паўтараюцца ў большасці твораў скульптара і яго школы.

Адлегласць ад падбародка да цемені ў статуях Паліклета роўная адной сёмай ад вышыні цела, адлегласць ад вачэй да падбародка — адной шаснаццатай, вышыня твару — адной дзясятай.

У сваім «Каноне» Паліклет надаваў вялікую ўвагу піфагарэйскай тэорыі залатога сячэння (уся даўжыня так адносіцца да большай часткі, як вялікая да меншай). Напрыклад, увесь рост «Дарыфора» адносіцца да адлегласці ад полу да пупка, як гэта апошняя адлегласць — да адлегласці ад пупка да цемені. Пры гэтым Паліклет адмаўляўся ад залатога сячэння, калі яно супярэчыла натуральным параметрам чалавечага цела.

У трактаце ўвасабляюцца таксама тэарэтычныя ідэі пра перакрыжаваннае размеркаванне напругі ў руках і нагах. «Дарыфор» — ранні прыклад класічнага кантрапоста (ад італ.: contrapposto — супрацьлегласць), прыёму, пры якім становішча адной часткі цела кантрасна супрацьпастаўлена становішчу іншай часткі. Часам гэту статую таксама звалі «Канон Паліклета», нават меркавалі, што Паліклет выканаў статую для таго, каб іншыя карысталіся ёю як узорам.

 
Галава статуі «Параненай амазонкі»

Аналагічныя прынцыпы ўласцівы і больш познім творам Паліклета — Параненай амазонцы (каля 440-430 да н. э.) і Дыядумену (статуя юнака з павязкай пераможца, каля 420-410 да н. н.э.). У апошнім творы, больш свабодным па кампазіцыі, верагодна, адбіваецца ўплыў Фідыя. Паліклет ствараў таксама каласальныя хрысаэлефанцінныя статуі (напрыклад, Геры у аргаскім Гераёне). Магчыма гістарычная дакладнасць і міфалагічная ідэалізацыя спалучаюцца ў творах Паліклета настолькі арганічна, што сапраўдныя тэмы іх часам невыразны (некаторыя навукоўцы схільны бачыць у Дарыфоры Ахіла, а ў Дыядумене — Апалона і Парыса). Паліклет меў шмат вучняў і паслядоўнікаў аж да эпохі Рымскай імперыі (у прыватнасці, сваім настаўнікам яго лічыў Лісіп).

Скульптуры былі страчаны і вядомы па захаваных старажытнарымскіх копіях.

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES
Done 1