У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Паноптыкон (ад стар.-грэч.: πᾶν — усё і ὀπτικός — наглядны) — музей, калекцыя разнастайных незвычайных прадметаў (напрыклад, васкавых фігур, мудрагелістых жывых істот і г. д.). У пераносным сэнсе — нешта, што нагадвае такі збор.

Паноптыкон. Малюнак Джэрэмі Бэнтама 1791 года.

Паноптыконам таксама завецца праект ідэальнай турмы Джэрамі Бэнтама падчас яго працы ў Крычаве, калі адзін вартаўнік можа назіраць за ўсімі вязнямі адначасова. У праекце турма ўяўляла сабой цыліндрычную пабудову са шклянымі унутранымі перагародкамі. Вартаўнік знаходзіўся ў цэнтры, але нябачны для вязняў. Вязні не ведаюць, у які дакладна момант за імі назіраюць і ў іх ствараецца ўражанне няспыннага кантролю. Такім чынам, яны становяцца ідэальнымі вязнямі. Адна з вядомых рэалізацый падобнага праекта — турма Presidio Modelo на кубінскім востраве Хувентуд, дзе з 1953 па 1955 год утрымліваліся Фідэль Кастра.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES