Папера
Папера (па-лацінску: papyros) — матэрыял у выглядзе лістоў для пісання, малявання, упакоўкі і г. д., які атрымоўваюць з цэлюлозы: з раслін, а таксама з другсыравіны (рыззя і макулатуры).
Папера | |
---|---|
Названа ад | Папірус |
Матэрыял | wood fiber[d], ільновалакно[1], фарбавальнік[d] і Жавель |
Вывучаецца ў | paper studies[d] |
Дата адкрыцця | каля 141 да н.э. |
Модуль Юнга | 3 gigapascal і 4 gigapascal |
Метад вырабу | papermaking[d] |
Таўшчыня | 0,1 міліметр[2][3] і 0,00495 ± 0,00215 цаля |
Апісана на сайце |
vnexpress.net/tin-tuc/kh… sdcvietnam.com/danh-muc/… |
International Classification for Standards | 85.060 |
Recycling code | 22 |
MCN code | 4707.10.00 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вытворчасць
правіцьУпершыню вырабілі паперу ў Кітаі ў 105 годзе. Вядомая тэхналогія выпрацоўкі яе была прымітыўнай, але галоўным было яе стварэнне. Да гэтага скруткі з папірус былі ў старажытным Егіпце: гэтыя скруткі да пэўнай ступені можна лічыць паперай, па тэхналогіі вырабу абодва віды паперы былі вельмі падобныя, хоць розніца была ў матэрыяле.
Асноўнымі кампанентамі паперы з’яўляюцца цэлюлоза і драўняная маса. Для прадастаўлення паперы пэўных аптычных і тэхналагічных уласцівасцяў да асноўнай масы дадаюць разнастайныя прымесі (дробна размолатыя мінеральныя сумесі: клеі, фарбавальнікі, напаўняльнікі і г.д.).
Праклейку паперы праводзяць паверхневых метадам, гэта значыць клей наносяць на паверхню паперы. Для гэтага выкарыстоўваюць мадыфікаваны крухмал ці натрыевую соль карбоксіментылцэлюлозы. Соль таксама можна ўводзіць у масу, тады выкарыстоўваецца каніфольны, каніфольна-парафінавы або сінтэтычны клей. Праклейка павышае гідрафобнасць паперы, спрыяе лепшаму ўспрыманню друкарскай фарбы, што асабліва важна для паперы, якая прызначана для друку спосабам плоскага афсетнага друку.
Увод у папяровую масу напаўнянльнікаў (кааліну, Тальку, гіпсу, двухвокісу тытану, крэйды і іншых) павышае яе паверхневую гладкасць, памяншае празрыстасць паперы. Празмернае ўвядзенне напаўняльнікаў выклікае моцнае пыленне і памяншае паверхневую трываласць паперы, што прыводзіць да вышчыпвання асобных частак, наліпанне іх на Дэкель афсетнага цыліндру і зніжэнне якасці друкаваных адбіткаў. З іншага боку, частыя прыпынкі друкарскай машыны для выдалення дэкелю значна зніжаюць прадукцыйнасць друкарскай машыны і не забяспечваюць ідэнтычнасці тыражных адбіткаў. Для ліквідацыі падобных з’яў у афсетную паперу ўводзяць менш напаўняльнікаў, чым у паперу, прызначаную для друку іншымі спосабамі.
Для вырабу высакаякаснай кніжна-часопіснай і мастацкай прадукцыі выпускаюць мелаваную паперу. Гладкасць і бялізна мелаванай паперы дасягаецца за кошт нанясення на паверхню паперы мінеральнай суспензіі вокісу барыя. Пасля нанясення паверхневага слоя паперу сушаць і потым каландруюць на суперкаландрах.
Друкарская папера выпускаецца як у рулонах, так і ў лістах таўшчынёй ад 0,05 да 0,5 мм і масай квадратнага метра да 300 г.
Віды паперы
правіць- Друкавальная папера
- Упаковачная папера
- Туалетная папера
- Ватман
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папера
- Віртуальны музей туалетнай паперы (англ.)
- Журнал «Папера і Жыццё» (руск.)