Паслу́га — дзеянне або дзейнасць кагосьці на карысць іншай асобы. «Мэтанакіраваная дзейнасць, вынікі якой маюць праяву ў карысным эфекце».[1]

Маркетынг
Асноўныя канцэпцыі

Прадукт · Кошт
Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца
Кіраванне брэндам (англ.)
Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.)
Эфектыўнасць (англ.)
Даследаванне рынка
Сегментацыя рынка
Маркетынгавая стратэгія
Маркетынг-менеджмент (англ.)
Рыначнае дамінаванне (англ.)

Рэкламны кантэнт

Рэклама · Прамы маркетынг ·
Брэнд · Персанальныя продажы
Продакт-плейсмент · Паблісіці
Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе
Маркетынг лаяльнасці · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)

Рэкламныя носьбіты

Друк · Публікацыі
Радыё · Вонкавая рэклама
Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.)
Мерчандайзінг
Лічбавы маркетынг · Ін-гейм
Кропельны маркетынг (англ.)
Сарафаннае радыё
Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)

У камерцыі — працоўная мэтазгодная дзейнасць, вынікі якой адлюстроўваюцца ў карысным эфекце, асаблівым спажывецкім кошце. Асаблівасцю паслугі з'яўляецца супадзенне ў часе і ў прасторы працэсаў вытворчасці, рэалізацыі і спажывання яе спажывецкага кошту.

Паслугі ўваходзяць у трацічнага сектара эканомікі, які стаў вядучым у развітых краінах у эпоху постіндустрыялізму.

Значэнне паслуг

правіць

Сярод фактараў, якія стымулююць развіццё рынку паслуг, дамінуючымі з'яўляюцца паскоранае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і звязаны з інтэнсіфікацыяй вытворчасці рост даходаў насельніцтва[1].

У сучасным грамадстве сфера паслуг, задавальняючы шырокі спектр грамадскіх і індывідуальных патрэбнасцей, спрыяе эфектыўнаму развіццю эканамічных і сацыяльных адносін.

Класіфікацыя паслуг

правіць

У міжнародным гандлі разглядаюць больш за 600 разнавіднасцяў паслуг, аб'яднаных у такія класіфікацыйныя групы як[1]:

  1. Транспартнае абслугоўванне з падраздзяленнем на пасажырскія і грузавыя перавозкі;
  2. Падарожжы дзелавыя і асабістыя;
  3. Сувязь;
  4. Будаўніцтва;
  5. Страхаванне;
  6. Фінансавыя;
  7. Камп'ютарныя, інфармацыйныя паслугі;
  8. Роялці і ліцэнзаванне;
  9. Іншыя бізнес паслугі, такія як пасрэдніцкія, тэхнічныя, лізінгавыя;
  10. Персанальныя, культурныя і рэкрэацыйнай паслугі;
  11. Паслугі дзяржаўных устаноў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  NODES