Патрык Уайт
Патрык Віктар Мартындэйл Уайт[5] (англ.: Patrick Victor Martindale White; 28 мая 1912, Лондан — 30 верасня 1990) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык»[6].
Патрык Уайт | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Patrick Victor Martindale White |
Дата нараджэння | 28 мая 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1990[1][2][…] (78 гадоў) ці 29 верасня 1990[3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, драматург, паэт, сцэнарыст, аўтабіёграф |
Гады творчасці | з 1935 |
Жанр | проза |
Прэміі | |
Узнагароды |
Australian of the Year[d] (1973) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.
Творчасць
правіцьАўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.
П’есы
правіць- Bread and Butter Women (1935) не пастаўленая.
- The School for Friends (1935) не пастаўленая.
- Return to Abyssinia (1947) не пастаўленая.
- The Ham Funeral (1947) prem. Union Theatre, Adelaide, 1961.
- The Season at Sarsaparilla (1962)
- Night on Bald Mountain (1964)
- A Cheery Soul (1963)
- Big Toys (1977)
- Signal Driver: A Morality Play for the Times (1982)
- Netherwood (1983)
- Shepherd on the Rocks (1987)
Зноскі
- ↑ а б Patrick White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Patrick White // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118767607 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.153.
- ↑ "Nobel Prize in Literature 1973 – Press Release". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Web. 7 May 2017.
Літаратура
правіць- Лявонава Е. Уайт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).