Печ
Печ — цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, а таксама спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-небудзь матэрыялаў награваннем.
Тыпы
правіць- Курная печ. Да першай паловы XIX стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі глінабітныя печы на драўляная аснове без коміна (курныя). Аднак да канца стагоддзя яны амаль цалкам знікаюць і замяняюцца белымі.
- Напаўбелая печ — пераходны тып, калі меўся вывад для дыму збіты з дошак ці цэльнага камля.
- Белая печ
- Буржуйка
- Грубка
- Кухонная пліта
- Руская печ
- Тандыр
Таксама цяперашні свет немагчыма ўявіць без прамысловых печаў разнастайнай канструкцыі і прызначэння.
У печы, залежна ад канструкцыі, можна паліць цвёрдым (дровы, драўняны, каменны вугаль, торф), вадкім (газа, мазут, нафта і інш) або газападобным палівам (у асноўным, прыродны газ) або электрычнасцю (электрапечка).
Літаратура
правіць- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Печи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Печ