Порта-Нова
горад, сталіца Беніна
Порта-Нова (таксама вядомы як Hôgbonou і Adjatchê) — сталіца Беніна, адначасова з'яўляецца сталіцай дэпартамента Уэмэ. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Насельніцтва складае 223,5 тыс. чалавек. Порта-Нова — другі па велічыні пасля Катану горад краіны. У 1990-х гадах каля горада былі знойдзены запасы нафты.
Порта-Нова
| ||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 16 стагоддзі на месцы Порта-Нова партугальцы заснавалі гандлёвую факторыю. З канца 17 сатгоддзя сталіца дзяржавы народнасці фон. У 1-й палове 18 стагоддзя падпарадкаваны Каралеўствам Дагамея. У 1883 годзе захоплены французамі. З 1894 года сталіца французскай калоніі Дагамея. З 1960 года сталіца незалежнай Рэспублікі Дагамея (з 1975 года Рэспублікі Бенін).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).