Пр’евідза
Пр’евідза (венг.: Privigye, ням.: Priwitz) — горад у заходняй Славакіі, на рацэ Нітры ля падножжа горнага масіву Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.
Горад
Пр’евідза
Prievidza
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПр’евідза быў упершыню згаданы ў 1113 годзе ў лісце зобарскіх бенедыкцінцаў. У 1325 годзе стаў горадам, у 1383 годзе стаў вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 быў разбураны гусітамі. У 1599 годзе патрываў напад з боку туркаў. Падчас паўстання ў 1673 годзе Пр’евідза згарэў, у пламені была згублена частка архіва горада. У 1678 горад спусташаюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — чума. У 1831 — халера.
У 1870 годзе насельніцтва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стст. пачынаецца індустрыялізацыя горада, была пабудавана чыгунка. Узнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасля 1945 года адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугалю. Пасля сканчэння вайны насельніцтва горада рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Пр’евідза стаў домам для шматлікіх шахцёраў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, на электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьПр’евідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нецпалы, Копаніцы, Запатоцкага і трох былых вёсак, аб’яднаных у раён (Градзец, Мала Легуатка і Велька Легуатка).
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пр’евідза
- ↑ https://slovak.statistics.sk/wps/portal/ext/themes/demography/population/indicators/!ut/p/z1/jZFNU4MwEIZ_iweuyYbwEbwFnNJYRoVKS3NxqEYaLR9Dsf370o4nR1P2tDvzvLs774slLrBsyqOuykG3Tbkf5430XlJfsDAkHFi4skH4DxlZpGksAhuvTcAi97Gcoo9iPnf8BIAlsQuCz_MsSCkFTqfp4Z_iME1vAKR5_RpL04mLAxdgtnyyeeDE0V32OAPxHNlsmXg2xN4VAMgPYDLp2pv3WOptjU6vNQLECPiBRyh1xs4l55B5s6WswrJX76pXPfrqx-x3w9Adbi2wQDXopD91p950idq-suAv0a49DLj4zeKuzvO8AC0-3P0x4TffakckJA!!/dz/d5/L2dBISEvZ0FBIS9nQSEh/
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ↑ https://www.jastrzebie.pl/strefa-turysty/miasta-partnerskie/