Пявозера
Пяво́зера, Пяўвозера[1] (руск.: Пяозеро, фінск.: Pääjärvi) — возера ў Расіі, на поўначы Карэліі. З 1966[2] года, разам з Тапвозерам, з’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча, утворанага на рацэ Коўда.
Пявозера | |
---|---|
руск.: Пяозеро, фінск.: Pääjärvi | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 109,5 м |
Даўжыня | 69 км |
Шырыня | 31,4 км |
Плошча | 659 км² |
Аб’ём | 0,0101 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 256 км |
Найбольшая глыбіня | 49 м |
Сярэдняя глыбіня | 14 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Празрыстасць | 4—6,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1438 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Карэлія |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 02020000411102000000568 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні складае 659 км². Даўжыня 69 км, найбольшая шырыня 31,4 км, даўжыня берагавой лініі 256 км. Найбольшая глыбіня дасягае 49 м, сярэдняя складае 14 м[2]. Плошча вадазбору 1430 км². Аб’ём вады 10,1 млн м³[2]. Празрыстасць вады вагаецца ад 4 да 6,5[2] м.
Катлавіна Пявозера ледавікова-тэктанічнага паходжання, няправільнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, падзеленая на паўночную і паўднёвую часткі звужэннем і падводнай градой. Найбольшыя глыбіні назіраюцца ў заходняй частцы возера. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі ўзвышаныя, камяністыя або пясчаныя, укрытыя лесам. Паўднёвыя і месцамі ўсходнія берагі нізкія і забалочаныя. На возеры маецца вялікая колькасць астравоў (больш за 30)[1]. Большая частка дна возера пакрытая ілам.
Замярзае Пявозера часцей за ўсё ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў другой палове мая[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д Пяозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
правіць- Пявозера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 155. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).