Пяянэ
возера ў цэнтральнай Фінляндыі
Пя́янэ (фінск.: Päijänne) — другое па велічыні (пасля возера Сайма) возера ў Фінляндыі, знаходзіцца на поўдні краіны, прыкладна за 100 км на поўнач ад Хельсінкі і за 77 км на ўсход ад Тамперэ. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Пяянэ. Пяянэ — самае глыбокае возера ў Фінляндыі, яго глыбіня дасягае 95,3 м. Мае выцягнутую форму з поўдня на поўнач. Паходжанне — ледавікова-тэктанічнае. Возера мае сцёк у Фінскі заліў праз раку Кюміякі (Кюменэ). Берагавая лінія моцна парэзаныя. Возера замярзае са снежня па красавік.
Пяянэ | |
---|---|
фінск.: Päijänne | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 78,3 м |
Даўжыня | 120 км |
Шырыня | 28 км |
Плошча | 1080,63 км² |
Аб’ём | 18,1 км³ |
Найбольшая глыбіня | 95,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 26 480 км² |
Выцякаюць | рака Кюміякі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Фінляндыя |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На возеры 1886 астравоў, найбуйнейшы з якіх Вірмайлансаары.
На беразе возера знаходзіцца горад Ямся.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 180. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
правіць- Пяйянне (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі