Пётр Сыч (18 студзеня 1912, в. Батурына, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 20 чэрвеня 1964, Мюнхен, ФРГ) — беларускі пісьменнік, мемуарыст.

Пётр Сыч
Псеўданім пс
Дата нараджэння 18 студзеня 1912(1912-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1964(1964-06-20) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Гады службы 19421949
Званне Падпаручнік
Часць 2-і польскі корпус
Бітвы/войны фарсіраванне Рапіда і Сангры, бітва пад Монтэ-Касіна (1944), бітва за Анкону, бітва за Балонню
Узнагароды і званні
зорка «1939—1945» Італьянская зорка памятны медаль Вайны 1939—1945 медаль Арміі крыж «За Монтэ-Касіна»
У адстаўцы 18 лютага 1949

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Мар'яна Сыча і Марыі з дому Шахраяў (Шахураў). У 1929 годзе скончыў гімназію ў Вілейцы, два гады правучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта і вымушаны быў кінуць навучанне, уладкаваўся на працу чыноўнікам. Друкаваўся з 1932 года. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні.

У 1939 г. як польскі грамадзянін, мабілізаваны ў польскае войска, і апынуўся ў 10-м батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, але зноў 3 кастрычніка 1939 г. арыштаваны і пасаджаны ў Вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 г. быў пераведзены ў полацкую турму, дзе пасябраваў з В. Жук-Грышкевічам. Асуджаны на 10 гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941 г. Паводле т. зв. пагаднення «Сікорскі-Майскі» патрапіў у армію генерала У. Андэрса. 14 лютага 1942 г. Пётр Сыч быў залічаны ў склад 23-га батальёна 7-й пяхотнай дывізіі Арміі Андэрса, якая была раскватараваная ў мястэчку Кермінэ (Узбекская ССР). 30 красавіка 1943 г., у выніку рэарганізацыі Арміі Андэрса, П. Сыч быў накіраваны ў 27-ю транспартную роту 2-га Польскага корпуса. 20 чэрвеня 1943 г. ён быў пераведзены ў 24-ю транспартную роту Польскага корпуса. 10 чэрвеня 1944 г. быў залічаны ў 18-ы львоўскі батальён 6-й львоўскай брыгады 5-й крэсавай дывізіі. У чыне паручніка прымаў удзел у фарсіраванне р. Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, 4 разы паранены. 17 студзеня 1945 г. П. Сыч быў пераведзены ў 64-ы паморскі стралецкі батальён 16-й паморскай пяхотнай брыгад 2-й варшаўскай танкавай дывізіі.

21 ліпеня 1946 г. пераехаў у Вялікабрытанію ў складзе 2-га Польскага корпуса, дзе 19 лютага 1947 г. уступіў у Польскі корпус падрыхтоўкі і размяшчэння. 6 кастрычніка 1948 г. П. Сыч пераведзены ў рэзерв з катэгорыяй «W»; член Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актыўны аўтар і супрацоўнік часопіса «Беларус на чужыне». 5 сакавіка 1948 г. становіцца членам Згуртавання беларусаў у вялікай Брытаніі. З 28 лістапада 1948 г. да 1953 г. старшыня Згуртавання беларускіх камбатантаў у Вялікабрытаніі. 18 лютага 1949 г. канчаткова быў звольнены ў ранзе падпаручніка. З красавіка 1949 г. — член Рады БНР. У 1951 г. пераехаў у Заходнюю Германію. З канца 1950-х г. — супрацоўнік беларускага аддзела радыё «Свабода». Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса «Шарсцень», супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына».

Пахаваны на могілках Перлахер Форст  (ням.) у Мюнхене.[1]

Аўтар мемуарнай аповесці «Смерць і салаўі», прысвечанай бітве за Монтэ-Касіна.

  • Замала... // Бацькаўшчына. — 1953. — № 1 — 2 (132 — 133). — 7 студзеня. — С. 6.
  • Замоўкла ліра. (Скромны вянонк на магілу вялікага мастака) / П. Сыч // Бацькаўшчына. — 1953. — № 12 — 13 (143 — 144). — 25 сакавіка. — С. 4.
  • Зважай, раўняйся на Лювэн / Сыч // Бацькаўшчына. — 1951. — № 77. — 16 сьнежня. — С. 4.
  • Ліст у рэдакцыю / пс // Бацькаўшчына. — 1961. — № 27 (562). — 9 ліпеня. — С.[2]
  • Пісьмо ў Рэдакцыю // Бацькаўшчына. — 1953. — № 37 (168). — 20 верасьня. — С.[3]
  • «Сделка» // Бацькаўшчына. — 1953. — № 36 (167). — 13 верасьня. — С.[4]
  • Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэра-Беларуса з-пад Монтэ-Касіна // Бацькаўшчына. — 1963. — № 5 (605). — 15 траўня. — С. 2 — 3; № 6 (606). — 1 чэрвеня. — С. 2 — 3;
  • Сьмерць і салаўі (Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ-Касіна) / Пётра Сыч // Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна: артыкулы, дакумэнты / [уклад. Ю. Грыбоўскі; прадм. Х. Кажаневіча]. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — 121, [1] с., [4] л. іл. — С. 53 — 102. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 2). — ISBN 985-6824-28-1.
  • У кнігу скаргаў / пс // Бацькаўшчына. — 1957. — № 42 — 43 (376 — 377). — 31 кастрычніка. — С.
  • Чатырнаццаць Калядаў на чужыне. Успаміны // Бацькаўшчына. — 1953. — № 50 — 51 (181 — 182). — 25 сьнежня. — С. 6 — 7; 1954. — № 3 (185). — 17 студзеня. — С. 3; № 4 — 5 (186 — 187). — 31 студзеня. — С. 7.

Зноскі

  1. Гардзіенка, Наталля. PK50.Памінальная картка Пётры Сыча =. Беларускія эміграцыйныя калекцыі. Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Праверана 1 сакавіка 2018.
  2. Ліст П. Сыча супраць лаянкі і грубасці ў публікацыях К. Акулы. Адказ К. Акулы на ліст: Козыр, МіхасьСеё-тое // Бацькаўшчына. — 1961. — № 31 (566). — 30 ліпеня. — С.
  3. Карэктарскія памылкі ў фельетоне «Сделка».
  4. Палеміка з часопісам «Аб'еднаньне»

Літаратура

правіць
  NODES