Піхта
Пі́хта[2], Ельніца[3] (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 60 відаў.
Піхта | ||||||||||||||||
Піхта белая (Abies alba)typus. Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Abies Mill. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьВышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.
Жыве 150—400 гадоў і больш.
Арэал
правіцьПіхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).
На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від[4]: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii).
Класіфікацыя
правіцьРод уключае каля 60 відаў[5][6], размеркаваных па дзясятку секцый.
Секцыя Abies Miller (Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа; Малая Азія):
- Abies alba Mill. typus[1] — Піхта белая
- Abies borisii-regis Mattf.
- Abies cephalonica Loudon
- Abies cilicica (Antoine & Kotschy) Carrière
- Abies nebrodensis (Lojac.) Mattei
- Abies nordmanniana (Steven) Spach
Секцыя Amabilis (Matzenko) Farjon et Rushforth (Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і Японіі, высакагор’е з вялікай колькасцю ападкаў):
Секцыя Balsamea Engelm. emend. Farjon et Rushforth (тайговыя, паўночныя і высакагорныя раёны Азіі і Паўночнай Амерыкі):
- падсекцыя Laterales:
- Abies balsamea (L.) Mill. typus — Піхта бальзамічная
- Abies lasiocarpa (Hook.) Nutt. [syn. Abies bifolia A.Murray [9]]
- Abies sibirica Ledeb. — Піхта сібірская
- падсекцыя Medianae:
- Abies gracilis (Kom.), частка сістэматыкаў разглядаюць гэты від як разнавіднасць віду Abies sachalinensis: Abies sachalinensis Mast. var. gracilis (Kom.) Farjon, 1990
- Abies fraseri (Pursh) Poir.
- Abies koreana E.H.Wilson
- Abies nephrolepis (Trautv.) Maxim.
- Abies sachalinensis (F.Schmidt) Mast.
- Abies veitchii Lindl.
Секцыя Bracteata Engelm. emend. Sarg. (Узбярэжжа Каліфорніі):
Секцыя Grandis Engelm. emend. Farjon et Rushforth (заходнія раёны Паўночнай Амерыкі аж да Мексікі, Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора; раўніна на поўначы, сярэднія вышыні на поўдні арэалу):
- Abies concolor (Gordon & Glend.) Lindl. ex Hildebr. — Піхта аднаколерная
- Abies durangensis Martínez
- Abies flinckii Rushforth[10]
- Abies grandis (Douglas ex D.Don) Lindl. typus
- Abies guatemalensis Rehder
- Abies jaliscana (Martínez) Mantilla[10]
Секцыя Momi Franco (Усходняя і Цэнтральная Азія, Гімалаі; у асноўным нізкія і сярэднія вышыні):
- падсекцыя Homolepides:
- падсекцыя Firmae:
- падсекцыя Holophyllae:
- Abies chensiensis Tiegh.
- Abies holophylla Maxim.
- Abies pindrow (Royle ex D.Don) Royle
- Abies ziyuanensis L.K.Fu & S.L.Mo
Секцыя Nobilis Engelm. (Захад ЗША, высакагор’е):
- Abies magnifica A.Murray
- Abies procera Rehder typus = [syn. Abies nobilis (Douglas ex D.Don) Lindl.]
Секцыя Oiamel Franco (Мексіка, высакагор’е):
- падсекцыя Religiosae:
- подсекция Hickelianae:
Секцыя Piceaster Spach emend. Farjon et Rushforth (Паўднёвая Іспанія, Паўночна-Заходняя Афрыка):
Секцыя Pseudopicea Hickel emend. Farjon et Rushforth (Гімалаі, высакагор’е):
- падсекцыя Delavayianae:
- Abies chengii Rushforth, некаторыя сістэматыкі разглядаюць гэты від як разнавіднасць віду Abies forrestii: Abies forrestii var. forrestii Coltm.-Rog.[11]
- Abies delavayi Franch.
- Abies densa Griff.
- Abies fabri (Mast.) Craib
- Abies fanjingshanensis W.L.Huang, Y.L.Tu & S.Z.Fang
- Abies fargesii Franch.
- Abies forrestii Coltm.-Rog.
- Abies spectabilis (D.Don) Spach typus
- Abies yuanbaoshanensis Y.J.Lu & L.K.Fu
- падсекцыя Squamatae:
Значэнне і выкарыстанне
правіцьВырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Звесткі пра род Abies у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Мінск: Інбелкульт, 1924.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Баландин 2014.
- ↑ The Plant List: Abies
- ↑ Складзена паводле матэрыялаў сайтаў The Gymnosperm Database Архівавана 15 снежня 2010. і Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist(недаступная спасылка)
- ↑ Farjon A. A Handbook of the World's Conifers (англ.) — 2nd, revised and updated edition. — Leiden—Boston: Brill, 2017. — Vol. 1. — P. 58. — 1153 p. — ISBN 978-90-04-32442-8.
- ↑ Abies bifolia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- ↑ а б Vazquez-García J. A. et al Abies jaliscana (Pinaceae): A new combination in section Grandis and a key to the species of Abies in western Mexico // Phytotaxa. — 2014. — Vol. 183. — № 1. — P. 27—36. — ISSN 1179-3155. — DOI:10.11646/phytotaxa.183.1.3
- ↑ Abies forrestii var. forrestii. Species details (англ.). Conifer database. Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 17 снежня 2009.
Літаратура
правіць- Пихта / Баландин С. А. // Перу — Полуприцеп. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2014. — С. 303. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-363-7.