Рабат
Рабат (араб. الرباط) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, размяшчаецца на захадзе краіны, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў вусці ракі Бу-Рэгрэг. Насельніцтва налічвае 1,7 млн чалавек.
Рабат
الرباط
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1150 паблізу антычнага паселішча Сале Альмахады пабудавалі крэпасць, якая стала ядром умацаванага паселішча і базай для ваенных экспедыцый арабаў у Андалусію.
З XVII ст. пачалося хуткае развіццё горада ў выніку масавага перасялення сюды з Іспаніі андалускіх мусульман (маўраў) — умелых рамеснікаў, гандляроў і мараплаўцаў. З 1666 Рабат у складзе шэрыфскай дзяржавы Алаўітаў. У XIX ст. важны палітычны і эканамічны цэнтр Марока. У 1912—1956 Рабат — адміністрацыйны цэнтр французскай зоны пратэктарату. У 1930—1950-я цэнтр нацыянальна-вызваленчай барацьбы.
Гарады-пабрацімы
правіць- Аман, Іарданія (1986)
- Афіны, Грэцыя
- Багдад, Ірак
- Бурса, Турцыя
- Віфлеем, Дзяржава Палесціна[1]
- Ганалулу, ЗША (19 ліпеня 2006)[2]
- Дамаск, Сірыя
- Каір, Егіпет
- Лас-Пальмас, Іспанія
- Лісабон, Партугалія
- Мадрыд, Іспанія[3]
- Наблус, Дзяржава Палесціна
- Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка
- Севілья, Іспанія[4]
- Стамбул, Турцыя
- Туніс, Туніс[5]
- акруга Ганалулу[d], ЗША (19 ліпеня 2006)[2]
- камуна Стакгольм, Швецыя
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.bethlehem-city.org/Twining.php
- ↑ а б https://www4.honolulu.gov/docushare/dsweb/Get/Document-48917/1htbcq23.pdf
- ↑ http://www.munimadrid.es/portal/site/munimadrid/menuitem.dbd5147a4ba1b0aa7d245f019fc08a0c/?vgnextoid=4e84399a03003110VgnVCM2000000c205a0aRCRD&vgnextchannel=4e98823d3a37a010VgnVCM100000d90ca8c0RCRD&vgnextfmt=especial1&idContenido=1da69a4192b5b010VgnVCM100000d90ca8c0RCRD
- ↑ http://www.an-mar.org/index.php?Itemid=61&id=20&option=com_content&task=view
- ↑ http://www.commune-tunis.gov.tn/fr/mairie_cooperation1.htm
Літаратура
правіць- Рабат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 181—182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабат