Раздан (рака)
Разда́н (арм.: Հրազդան, таксама За́нгу) — найбуйнейшая рака Арменіі, левы прыток Аракса (басейн ракі Кура) на мяжы з Турцыяй. Раздан працякае праз усю краіну з поўначы на поўдзень. Даўжыня 141 км, плошча басейна з басейнам возера Севан 7310 км², плошча басейна самога Раздана — 2560 км². Працякае праз сталіцу Арменіі Ерэван. На рацэ размешчана гідраэлектрастанцыя.
Раздан | |
---|---|
арм. Հրազդան | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 141 км |
Басейн | 2 560 км² |
Расход вады | 17,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Возера Севан |
• Каардынаты | 40°33′08″ пн. ш. 44°59′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аракс |
• Каардынаты | 39°59′25″ пн. ш. 44°27′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аракс → Кура → Каспійскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раздан выцякае з возера Севан у яго паўднёва-ўсходняй частцы, непадалёку ад горада Севан. У вярхоўях рака цячэ па горнай даліне (непадалёк ад патухлага вулкана Ара лер) на поўдзень, да Ерэвана. У наваколлі Ерэвана Раздан робіць некалькі крутых згібаў. У нізоўях рака цячэ па Арарацкай раўніне, і нарэшце ўпадае ў Аракс на мяжы з Турцыяй.
Паміж 1932 і 1962 гадамі на рацэ быў узведзены каскад з шасці гідраэлектрастанцый.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |