Раксалана
Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana). Адна з самых вядомых жанчын свету[4]. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (польск.: Alexandra Lisowska; 1505[5], Рагацін[6], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[7], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[8], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.
Хюрэм Хасекі Султан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Раксалана | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махідеўран Султан | ||||||
Нараджэнне |
невядома
|
||||||
Смерць |
15 красавіка 1558[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Імя пры нараджэнні | Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская | ||||||
Бацька | Гаўрыла Лісоўскі | ||||||
Маці | Аляксандра Лісоўская | ||||||
Муж | Сулейман I | ||||||
Дзеці | Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II, Шэхзадэ Баязід[d], Шэхзадэ Джыхангір[d] і Шэхзадэ Абдула[d] | ||||||
Веравызнанне | уніяцтва[3] і суніты | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[5], а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[9]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[10].
Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[6][11]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[7][11]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[12].
Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[13].
Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[13][14].
Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[15].
Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[13]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[13]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 1528—1529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[13]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[13].
Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[14].
У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[8].
Зноскі
- ↑ Smith B. G. The Oxford Encyclopedia of Women in World History: 4 Volume Set — OUP, 2008. — Vol. 4. — P. 517. — ISBN 978-0195148909 Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119171538 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ https://www.milliyet.com.tr/yazarlar/ilber-ortayli/hurrem-sultan-in-olumu-1876842
- ↑ http://miridei.com/sucess-ideas/successful-stories/top10_vliyatelnyh_zhenschinpolitikov_vseh_vremen_i_narodov/
- ↑ а б Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
- ↑ а б Паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага
- ↑ а б Паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
- ↑ а б Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
- ↑ Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
- ↑ Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
- ↑ а б Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
- ↑ Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
- ↑ а б в г д е Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
- ↑ а б Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
- ↑ Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.
Літаратура
правіць- Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.
Спасылкі
правіцьРаксалана на Вікісховішчы |