Роберт Блох
Роберт Блох (англ.: Robert Bloch; 5 красавіка 1917 — 23 верасня 1994) — амерыканскі празаік-фантаст. З дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасці Г. Ф. Лаўкрафта, з якім некаторы час нават вёў ліставанне. Першае апавяданне «Lilies» апублікаваў у паўпрафесійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку і у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псеўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псіха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Хічкокам.
Роберт Блох | |
---|---|
англ.: Robert Bloch | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Robert Albert Bloch |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1994[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elly Bloch[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, раманіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, television writer, кінасцэнарыст |
Гады творчасці | 1934—1994 |
Жанр | трылер, жахі, навуковая фантастыка |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | Аповед: «Лілеі» (1934), Раман: «Псіхоз» (1959) |
Прэміі | Прэмія Х’юга |
Узнагароды |
Inkpot Award[d] (1975) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бібліяграфія
правіцьРаманы
правіць- 1972 — «Царства ночы» (англ. Night World)
- 1974 — «Амерыканская готыка» (англ. American Gothic)
- 1982 — «Псіхоз 2» (англ. Psycho 2)
- 1990 — «Дом псіхапата» (англ. Psycho House) - Псіхоз 3
Апавяданні
правіць- Дракула
- Вучань чарадзея
- Люблю бландынак
- Кашмар нумар чатыры
- Кветкавае паднашэньне
- Прыгожае — прыгожай
- Навекі ваш — Джэк Патрашыцель
- Цень маньяка
- Воўк у авечніку
- Пастка
- Янох
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Robert Bloch // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Блох