Роберт Саўці
Роберт Саўці (англ.: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Роберт Саўці | |
---|---|
Robert Southey | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1774[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1843[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Southey[d][5][6] |
Маці | Margaret Hill[d][7][6] |
Жонка | Edith Fricker[d] і Caroline Anne Southey[d] |
Дзеці | Margaret Edith Southey[d], Edith May Southey[d], Herbert Castle Southey[d], Emma Southey[d], Bertha Southey[d], Katherine Southey[d], Isabel Southey[d] і Charles Cuthbert Southey[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | балада, паэма |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСаўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).
Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).
«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад'ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.
У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэта званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязана з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям'і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[8] і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскай рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Зноскі
- ↑ а б в г д Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 689–690.
- ↑ а б Robert Southey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Саути Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118798146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4
Літаратура
правіць- Рагачэўская М. С. Саўці Роберт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).