Роналд Нокс
Роналд Нокс (англ.: Ronald Arbuthnott Knox; 17 лютага 1888 — 24 жніўня 1957) — англійскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў.
Рональд Нокс | |
---|---|
Ronald Arbuthnott Knox | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | Лестэршыр |
Дата смерці | 24 жніўня 1957[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | Лондан |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edmund Knox[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэлігійны дзеяч, пісьменнік |
Жанр | дэтэктыўная проза |
Мова твораў | англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся Кібварце (Лестэршыр) у англіканскай сям’і. Вучыўся ў Ітане, пасля ў Трыніці-каледжы ў Оксфардзе, дзе атрымаў класічную адукацыю. Нокс неаднаразова выйграваў розныя конкурсы, у тым ліку конкурс на найлепшы верш па-старагрэчаску (1908) і найлепшы верш па-лацінску (1910). У 1912 годзе Нокс зрабіўся капеланам каледжа, але ў 1917 годзе перайшоў у каталіцтва. Гэтае сваё рашэнне ён патлумачыў у кнігах «Апалогія» (Apologia, 1917) і «Духоўная Энеіда» (A Spiritual Aeneid, 1918). У 1918 ён зрабіўся каталіцкім святаром, у 1919—1926 выкладаў у каледжы Св. Эдмунда ў Хартфардшыры, а ў 1926—1939 быў каталіцкім капеланам у Оксфардзе.
Нокс напісаў шэраг дэтэктыўных раманаў (першы з іх — «Забойства ля віядука» (The Viaduct Murder) — выйшаў у 1925 годзе), а ў 1929 годзе акрэсліў 10 запаветаў дэтэктыўнага твора. Разам з Гілбертам Чэстэртанам і Агатай Крысці заснаваў Дэтэктыўны клуб і напісаў некалькі даследаванняў дэтэктыву, а таксама пяць раманаў і адно апавяданне пра Майлза Брэдана, прыватнага дэтэктыва, нанятага не названай у творах страхавой кампаніяй.
Роналд Нокс пераклаў на англійскую мову Вульгату і напісаў шмат рэлігійных прац. За пераход пісьменніка ў каталіцызм бацька выкрасліў яго з тэстаменту.
У эсэ «Вывучаючы літаратуру пра Шэрлака Холмса» (Studies in the Literature of Sherlock Holmes) — першым жартоўна-сур’ёзным даследаванні тэмы, Нокс выказвае меркаванне, што Холмс, Уотсан і іншыя маглі напраўду існаваць. У іншым эсэ такога кшталту, "Пра аўтарства верша «In Memoriam»" (The Authorship of «In Memoriam»), ён спрабуе давесці, што знакаміты верш Тэнісана напісала каралева Вікторыя.
У 1953 годзе Нокс пабываў у Занзібары і Радэзіі і падчас падарожжа пачаў перакладаць на англійскую трактат «Пра перайманне Хрыста» Фамы Кемпійскага. У 1957 годзе ён цяжка захварэў на рак і 24 жніўня 1957 памёр. Яго цела было перанесенае ў Вэстмінстэрскае абацтва і пасля пахаванае на могілках царквы Св. Андрэя ў Мэлсе.
Зноскі
- ↑ а б Ronald Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Ronald Arbuthnott Knox // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць