Рона Нішліў
Рона Нішліў (алб.: Rona Nishliu) — албанская спявачка і радыёвядучая, прадстаўніца Албаніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.[1]
Рона Нішліў | |
---|---|
Rona Nishliu | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Албанія, Сербія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца |
Гады актыўнасці | 2004-цяп. час |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка, соул, джаз |
Супрацоўніцтва | Bim Bimma |
facebook.com/ronanishliu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКосаўская албанка. Нарадзілася 25 жніўня 1986 ў Косаўскай-Мітравіцы. У 13 гадоў пераехала з бацькамі ў Прышціну. Музычную кар’еру пачала ў 2004 годзе, выступіўшы на тэлевізійным конкурсе «Albanian Idol», на якім заняла пятае месца. Неўзабаве пасля гэтага ўладкавалася на радыё, стаўшы вядучай «Radio Blue Sky».[2] Паралельна з гэтым Рона актыўна працягвала музычную дзейнасць, выпусціўшы да 2011 года некалькі паспяховых сінглаў.
29 снежня 2011 года стала пераможцай юбілейнага «Festivali i Këngës». Гэтая перамога дала ёй права прадставіць сваю краіну на штогадовым конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які пройдзе ў Баку.[1][3] Конкурсная песня «Suus» будзе выканана на двух мовах - албанскай і лацінскай.[3] Характэрна, што Рона - першая косаўская албанка, якая прадстаўляе Албанію на Еўрабачанні.
Сінглы
правіць- Flakaresha
- Të Lashë
- Shenja
- Eja
- Veriu
- A ka arsy (ft. Bim Bimma)
- Shko pastro pas saj
- Zonja Vdeke
- Suus