Рослаўль
Рослаўль (руск.: Рославль) — горад (з 1755 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 55,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Асцёр (басейн Дняпра), за 123 км ад Смаленска, за 135 км ад Бранска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Назва
правіцьРослаўль атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расціслава Мсціславіча[2].
У 1130-х гг. Расціслаў забраў у чарнігаўскіх князёў тэрыторыі паміж Дзясной і Сажом, заснаваў гарады Рослаў і Мсціслаў, якім даў імёны, адпаведна,сваё і свайго бацькі.
У рэгіёне абапал сучаснай мяжы Беларусі і Расіі больш за два дзясяткі такіх назваў, што паходзяць ад стараславянскіх двухасноўных імёнаў (тыпу Хатовіж, Хіславічы (< Хаціславічы), Хацясловічы, Дабрахотаўка, Самахотаўка). Іх узнікненне імаверна адбылося ў той жа час і было звязанае з пасяленнямі Расціслававых дружыннікаў.
Паводле расійскага гісторыка Карамзіна, горад заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімір Святаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Рослаўля Уладзіміру Манамаху.
Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, Rostislawl[3].
Гісторыя
правіцьРанняе Сярэднявечча
правіцьКаля 1137 года князь Расціслаў Мсціславіч заснаваў Рослаўль як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўспамін пра Рослаўль датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
правіцьУ XIV стагоддзі Рослаўль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года рослаўльская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 годзе горада захапілі маскоўскія войскі.
У 1503 годзе Рослаўль вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводства. У 1515[удакладніць] годзе маскоўскі гаспадар Іван IV зноў захапіў горад. Пасля яго смерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Ілжэдзмітрыя I, прагнучы вяртання ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1618 годзе Рослаўль стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. 24 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду магдэбургскае права[4] і герб «у блакітным полі выява збройнага Святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык»[5]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаўль захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі
правіцьЗгодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Рослаўль апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губерні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павета. У 1738 годзе ў Рослаўлі адкрылася школа з навучаннем на расійскай і польскай мовах.
Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7 % насельніцтва Рослаўльскага павета[6]. У канцы XIX стагоддзя ў Рослаўлі дзейнічалі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі 2 прагімназіі, 5 вучылішчаў, сярод якіх духоўнае і чыгуначна-тэхнічнае, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапланым і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расія. У гэты час беларусы складалі 94 % насельніцтва Рослаўльскага павета[5].
Найноўшы час
правіць1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Рослаўль увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[7]. Аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.
У Вялікую Айчынную вайну з 3 жніўня 1941 да 25 верасня 1943 года Рослаўль знаходзіўся пад нацысцкай акупацыяй.
-
Касцёл
-
Царква Звеставання Багародзіцы
-
Чыгуначная станцыя
Геаграфія
правіцьКлімат
правіцьКлімат Рослаўля | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Абсалютны максімум, °C | 8,5 | 9,4 | 18,3 | 28,7 | 31,0 | 31,4 | 36,4 | 37,3 | 29,4 | 25,9 | 15,2 | 10,1 | |
Сярэдні максімум, °C | −4 | −3,3 | 2,7 | 11,7 | 18,5 | 21,5 | 23,7 | 22,3 | 16,5 | 9,5 | 1,7 | −2,3 | |
Сярэдняя тэмпература, °C | −6,9 | −6,6 | −1,2 | 7,0 | 13,2 | 16,4 | 18,5 | 17,1 | 11,7 | 5,7 | −0,5 | −4,8 | |
Сярэдні мінімум, °C | −9,7 | −10 | −5,1 | 2,2 | 7,8 | 11,3 | 13,3 | 11,9 | 6,9 | 1,9 | −2,7 | −7,2 | |
Абсалютны мінімум, °C | −36,6 | −32,3 | −26,9 | −7,4 | −4,9 | −0,1 | 5,0 | 1,8 | −4 | −12,6 | −23,3 | −27,9 | |
Крыніца: meteolabs.ru: Рославль |
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя
правіцьУ Рослаўлі працуюць 10 сярэдніх школ.
- Сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі
- Вышэйшыя навучальныя ўстановы
Культура
правіцьДзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры.
Прамысловасць
правіць- Хімічная
- Харчовая
- Машынабудаванне
- Рослаўскі аўтаагрэгатны завод
- Рослаўскі завод алмазных інструментаў
- Рослаўскі вагонарамонтны завод
- Доследна-механічны завод
- 720 рамонтны завод
- Шкляная
- Лёгкая
Транспарт
правіцьПраз Рослаўль праходзяць аўтамабільныя дарогі А141 Рудня — Арол (ад Віцебска праз Смаленск і Бранск), А101 (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і P137.
Горад стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыжска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаўль-I, вузлавая, аднесеная да другога класа.
Рослаўль злучаецца прыгыраднай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (г. Кіраў Калужскай вобласці). Гарадскі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Гарадская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забяспечвае працу значнай колькасці маршрутаў прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў.
Турыстычная інфармацыя
правіцьУ горадзе захавалася дастаткова вялікая колькасць архітэктурных пабудоў XIX стагоддзя. Сярод іх асабнякі, сядзібы, гасцініцы, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Але і культавых збудаванняў старажытнай пабудовы ў Рослаўлі нямала. Гэта каменныя цэрквы, саборы, манастыры, большасць з якіх былі пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя.
Славутасці
правіць- Гарадзішча «Бурцава гара»
- Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1905)
- Царква Казанскага Абраза Маці Божай (1833—1845)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1780—1790)
- Царква Раства Багародзіцы (1850-я)
- Спаса-Праабражэнскі манастыр: царква Святога Спаса (1811—1819), царква Аляксандра Неўскага (1854—1857)
- Васкрасенская царква (1816—1825)
- Спаса-Узнясенская царква (1821—1832)
- Свята-Успенская царква (1790-я)
Страчаная спадчына
правіць- Царква Звеставання Багародзіцы (1779—1783)
- Свята-Духаўская царква (XIX ст.)
Галерэя
правіць-
Гарадзішча «Бурцава Гара»
-
Царква Ушэсця Гасподняга
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Спаскі манастыр
-
Спаса–Праабражэнская царква
-
Царква Аляксандра Неўскага
-
Земскі склад
-
Сход міравых суддзяў
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Яўген Аляксандравіч Глебаў (1929—2000) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог.
- Міхаіл Кузьміч Дабрынін (1889—1955) — літаратуразнавец, доктар філасофскіх навук[29]
- Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў (1937—2007) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004).
- Марыя Лявонцьеўна Іткіна (1932—2020) — беларуская лёгкаатлетка.
- Валерый Мікалаевіч Малышкін (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Юрый Барысавіч Мартаў (1944—2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі.
- Васіль Якаўлевіч Уласаў (1896—1957) — савецкі партыйны дзеяч.
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Смоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
- ↑ Krzywicki J. Rosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 758.
- ↑ Рославль, Адміністрацыя МУ «Рослаўскі раён» (руск.)
- ↑ а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 227.
- ↑ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.MojGorod.ru/smolensk_obl/roslavlj/index.html
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
- ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 250. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рослаўль
- Рослаўль на сайце Radzima.org