Ротэрдам

горад у Нідэрландах

Ротэрдам (нідэрл.: Rotterdam, нідэрландскае вымаўленне) — горад у Нідэрландах. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Маас у Паўночнае мора. Насельніцтва 600 тыс. жыхароў (1999).

Горад
Ротэрдам
нідэрл.: Rotterdam
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Ахмед Абуталеб (PvdA)
Плошча
319,35[1] км²
Вышыня цэнтра
10 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
588 500 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1843 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 10
Паштовы індэкс
3000
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A4, A13, А15, А16, А20
Ротэрдам на карце Нідэрландаў
Ротэрдам (Нідэрланды)
Ротэрдам

Буйны транспартны вузел (чыгунка і шашэйныя дарогі); марскі (на Паўночным моры) і рачны (рака Маас) парты; аэрапорт. Цэнтр машынабудавання; музеі, тэатры (оперы і балета, драмы), бібліятэкі.

Гісторыя

правіць

На тэрыторыі сучаснага Ротэрдама паселішча вядома з IX ст., у пісьмовых крыніцах — з 1282. 3 1340 горад. У 1572 захоплены і разрабаваны іспанцамі, далучыўся да паўстання Нідэрландаў супраць іспанскага панавання. Пасля адмены ў 1685 Нанцкага эдыкта ў Ротэрдам перасялілася шмат французскіх пратэстантаў (гандляры і рамеснікі). У XVII—XVIII стст. цэнтр гандлю (у асноўным з Францыяй і Англіяй), караблебудаўніцтва і сукнаробства. Пасля злучэння ў 1882 Ротэрдама каналам з Паўночным морам — адзін з найбуйнейшых партоў свету. У 2-ю сусветную вайну моцна пацярпеў ад нямецкіх бамбардзіровак.

Гаспадарка

правіць

Ротэрдам — найбуйнейшы порт у Еўропе. З 2004 г. азіяцкія парты, такія як Сінгапур і Шанхай, занялі лідзіруючыя пазіцыі ў свеце, адабраўшы пальму першынства ў Ротэрдама. Станам на 2004 г. Ротэрдам з’яўляецца сёмым портам свету па колькасці апрацоўваных кантэйнераў (TEU).

Найбольш значным сектарам дзейнасці порта Ротэрдам з’яўляецца нафтахімічная прамысловасць і апрацоўка генеральных грузаў. Порт з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў па апрацоўцы насыпных, наліўных, кантэйнерных і іншых грузаў як усярэдзіне Еўрапейскага кантынента, так і па ўсім свеце. Акрамя марскога транспарту, з Ротэрдамам наладжана злучэнне з дапамогай аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога і авіятранспарту. З 2000 г. пачалося будаўніцтва хуткаснай грузавой чыгункі Betuweroute, якая злучае Ротэрдам з Германіяй. Рэкі Маас і Рэйн забяспечваюць злучэнне з унутранымі раёнамі кантынента. Ва ўсходняй частцы порта размешчаныя найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Адукацыя і навука

правіць

Універсітэт імя Эразма Ратэрдамскага, Акадэмія мастацтваў, Нацыянальны інстытут навігацыі і караблебудавання і інш.

Культура

правіць

Музеі: гістарычны, марскі, горада, этналогіі. Карцінная галерэя.

Горад прымаў дзіцячае Еўрабачанне 2007. Штогод у канцы студзеня ў горадзе праходзіць міжнародны кінафестываль.

У Ротэрдаме базіруюцца тры клубы выступоўцаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Нідэрландаў па футболу: Феенорд, Спарта і Эксельсіор.

Славутасці

правіць

Гатычныя цэрквы (XV ст.), у тым ліку царква Сінт-Лаўрэнскерк, дамы і ветраныя млыны (XVII—XVIII ст.).

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES