Рудня (горад)
Рудня (руск.: Рудня) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,58 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1363 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Малая Бярэзіна, за 68 км ад Смаленска, недалёка ад мяжы з Рэспублікай Беларусь.
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі пра Рудню датуюцца прыкладна 1363 годам. Тады назва паселішча згадваецца як Родня (адноснае прыметнік ад слова род), што азначала «урадлівы, ўраджайны» (для параўнання: польск. Rodny з ідэнтычным значэннем). Сучасная назва Рудня паўстала пазней пад уплывам тапоніма Рудня: рэкі Рудня з водамі «ржавага» (чырвона-карычневага) колеру і названых па ёй паселішчаў.
Знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пасля 1772 г. адышла да Расійскай імперыі, мястэчка Бабінавіцкага, з 1857 г. — Аршанскага павета Магілёўскай губерні.
Штуршок у развіцці Рудня атрымала ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз населены пункт былі пабудаваныя шаша Віцебск — Смаленск (1856 год) і чыгунка Рыга — Арол (1868 год).
У 1918 годзе Магілёўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак у хуткім часе Руднянская воласць уключана ў Смаленскі павет, які стаў часткай РСФСР. У 1926 г. Рудня атрымала статут горада, у 1929 г. быў утвораны Руднянскі раён[2].
У перыяд беларусізацыі працаваў Руднянскі белпедтэхнікум, у 1932 г. ён меў 165 навучэнцаў; існавала тры аддзяленні: дашкольнае, падрыхтоўчае і школьное[3].
14 ліпеня 1941 г. Рудня была акупавана нацысцкімі войскамі, вызвалена 8 кастрычніка 1943 г.
Насельніцтва
правіць
|
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Пятровіч Мазалёў — беларускі жывапісец, графік, педагог.
- Валянціна Цімафееўна Петрачкова — беларуская актрыса тэатра і кіно.
- Яўген Альфрэдавіч Шміт (1920—2019) — савецкі і расійскі гісторык і археолаг.
Зноскі
правіць- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Энциклопедия Смоленской области
- ↑ Энциклопедия Смоленской области
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Народная энциклопедия «Мой город». Рудня (город)
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудня (горад)