Сабінаў (венг.: Kisszeben, ням.: Zeben, лац.: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прэшава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.

Горад
Сабінаў
Sabinov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Цэрквы ў Сабінаве
Цэрквы ў Сабінаве
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Заснаваны
1248
Першая згадка
Горад з
Плошча
23,83 км²
Вышыня цэнтра
320 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
12 366 чалавек (2004)
Шчыльнасць
546 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 51
Паштовы індэкс
083 01
Аўтамабільны код
SB
Афіцыйны сайт
Сабінаў на карце Славакіі
Сабінаў (Славакія)
Сабінаў

Гісторыя

правіць

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадскія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксембургскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагоддзі горад далучыўся да Пентапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Венгерскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцы, Прэшаў і Сабінаў). XVIXVII стагоддзі сталі перыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым паследвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснавана сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёна.

Дэмаграфія

правіць

Паводле перапісу 1910 года колькасць насельніцтва горада налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 венграў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62 % — славакі, 6,40 % — цыганы, 0,48 % — чэхі і 0,14 % — русіны[1]. Рэлігійны склад: 70,48 % — рыма-каталікі, 10,53 % — грэка-католікі, 5,14 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,16 % — лютэране[1].

Славутасці

правіць
  • Гатычны касцёл Св. Яна Хрысціцеля
  • Лютэранская кірха
  • Уніяцкая царква
  • Праваслаўная царква
  • Ратуша

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (15 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 21 кастрычніка 2014.

Спасылкі

правіць
  NODES