Савоя (фр.: Savoie, франкаправ.: Savouè, лац.: Sapaudia) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Францыі ля падножжа Альп. Некаторы час існавала ў якасці самастойнага герцагства, якое ў перыяд свайго росквіту ўключала тэрыторыі Ніцы, Генуі, Жэневы і П’емонта. З 1860 года ў складзе Францыі, хоць Савойская дынастыя становіцца кіруючай у зноў створанай Італіі. У сучаснай Францыі на тэрыторыі Савоі размешчаны два дэпартаменты — Савоя і Верхняя Савоя.

Савоя на карце Еўропы
Сцяг Савоі

Гісторыя

правіць
 
Межы Савоі ў XV павеку. Белыя лініі — межы сучасных дзяржаў.

Савоя ўпершыню згадваецца ў IV стагоддзі як мясцовасць у Рымскай Галіі. У 443 годзе яе з дазволу рымлян занялі рэшткі пераможаных гунамі бургундаў, якія зрабілі яе зыходным пунктам для далейшых заваяванняў у даліне Роны. Пасля распаду манархіі Каралінгаў Савоя ўвайшла ў склад Бургундыі.

У 1032 годзе Савоя разам з Бургундыяй увайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Першым графам Савоі стаў Гумберт Белая Рука (яго нашчадкі пасля займалі італьянскі трон). Яго сын Ода пасродкам шлюбу, заключанага ў 1050 г. з Адэльгейдай, дачкой і спадчынніцай Манфрэда, маркграфа Турынскага, злучыў пад адной уладай Савою і П’емонт.

Усе савойскія графы, якія рушылі за ім у барацьбе паміж гвельфамі і гібелінамі былі пастаяннымі саюзнікамі імператараў; ім атрымалася пашырыць некалькі свае спадчынныя ўладанні як у Італіі, так і ў Альпійскай вобласці (цяпер Швейцарыі); так, напрыклад, граф Пётр II (памёр у 1268) далучыў да Савоі кантон Во. Пры яго пляменніках, Томасе III і Амадэі V, П'емонт і Савоя падзяліліся. Амадэй V, граф Савойскі, быў збудаваны ў званне імперскага князя (курфюрста). Амадэй VII (13831391) далучыў у 1388 г. да Савоі графства Ніцу.

Савойскае герцагства

правіць

У 1416 годзе — савойскі граф Амадэй VIII становіцца герцагам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1418 годзе да савойскага герцагства далучаны П'емонт, а ў 1422 годзе — Генуя.

У 15301536 гадах, пры герцагу Карле III, Савоя страціла Жэневу, Во і іншыя ўладанні ў Швейцарыі. У 1536 г. французы падчас вайны з імператарам Карлам V занялі Турын, потым амаль увесь П'емонт і Савою; толькі ў 1559 г. Эмануіл Філіберт, сын Карла III, паспеў адваяваць назад свае радавыя ўладанні, акрамя некаторых крэпасцяў, якія былі вернуты яму пазней. Яго кіраванне можа лічыцца канцом феадальнай сістэмы і пачаткам асвечанага абсалютызму.

Сын яго Карл-Эмануіл I (15801630), славалюбівы і клапатлівы, уцягнуў краіну ў шматлікія войны, асабліва з Францыяй. Герцаг Віктар-Амадэй II у Вайне за іспанскую спадчыну далучыўся перш да Людовікаа XIV, потым (1703) перайшоў на бок Аўстрыі. З прычыны гэтага амаль уся яго дзяржава была занята французамі, і толькі перамога Яўгенія Савойскага пры Турыне (1706) аднавіла яго ўладу.

Паводле Утрэхцкага міру 1713 г. Віктар-Амадэй II атрымаў Манферат, значную частку герцагства Міланскага і востраў Сіцылію, з тытулам караля. Наўзамен Сіцыліі, якая ў 1718 г. была заваявана іспанцамі, ён атрымаў па Лонданскім дагаворы 1720 г. востраў Сардзінію. З тых часоў Савоя, П'емонт і Сардзінія склалі адно Сардзінскае каралеўства.

У складзе Францыі

правіць

У 1792—1794 гг. тэрыторыя Савоі была акупавана войскамі рэвалюцыйнай Францыі і ўклучана ў склад гэтай краіны (у якасці т.з. дэпартамента Манблан). Пад уладай Францыі Савоя заставалася да 1815 года, пасля чаго Венскім кангрэсам яна была вернута ў склад Сардзінскага каралеўства.

У 50-я гг. XIX стагоддзя імператар французаў Напалеон III ізноў высунуў прэтэнзіі на Савою. Для мэт захопу гэтай вобласці напалеонаўскі ўрад выкарыстоўваў барацьбу Сардзініі з Аўстрыйскай імперыяй за аб'яднанне Італіі: паводле складзенага паміж Францыяй і Сардзініяй Пламб'ерскаму пагадненню 1858 года Сардзінія абавязалася саступіць Францыі ў абмен на яе дапамогу супраць Аўстрыі Савою і Ніцу.

У 1860 г. пасля аўстра-італа-французскай вайны 1859 г. і далучэння да Сардзінскага каралеўства Ламбардыі, Пармы, Тасканы, Модэны і Раманьі Напалеон дамогся ад сардзінскага ўрада скаладання Турынскага дагавора, паводле якога сардзінскі кароль Віктар Эмануіл II фактычна перадаваў Францыі Савою разам з Ніцай. Праўда, пры гэтым была выканана фармальнасць плебісцыту, але былі прыняты меры, каб плебісцыт апынуўся на карысць далучэння. Саступка гэтай тэрыторыі выклікала вялікае раздражненне супраць урада; яго выказаў у вельмі рэзкай прамове Гарыбальдзі, сам выхадзец Ніцы.

Далучаная да Францыі, Савоя ўтварыла два дэпартамента, Савою і Верхнюю Савою.

Савойская дынастыя

правіць

Раней лічылася, што Савойская дынастыя паходзіць ад Берольда Саксонскага, але, па найноўшых даследаваннях, гэта апынулася легендай. У рэчаіснасці яна паходзіць ад Берэнгара II (памёр 966) і яго сына Адальберта, каралёў Павіі. Старэйшая лінія Савойскага дому загасла ў 1831 г., і яе месца заняла, у асобе Карла-Альберта, малодшая, Карыньянская галіна, якая паходзіць ад Томаса, малодшага брата Віктара-Амадэя I, герцага Савойскага (1630—37). Сын Карла-Альберта ўступіў на сардзінскі прастол у 1849 г.; з 1861 г. ён клікаўся Віктарам-Эмануілам II, каралём Італіі. Яго сын, Умберта I, — які валадарыў з 1878 г. другі кароль аб'яднанай Італіі.

Славутасці

правіць

У Савоі размешчаны шматлікія горныя курорты. Таму ў 1992 годзе тут, у горадзе Альбервілі, праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні. Таксама ў гэтым краі знаходзіцца горад Эвіян, сусветна вядомы сваімі мінеральнымі водамі.

Літаратура

правіць
  • Cibrario, «Notizie sopra la storia dei principi di Savoia» (2 выд., Турын, 1866), «Origini e progressi della monarchia di Savoia» (2 изд., Флоренция, 1869), «Storia della monarchia di S.» (Турын, 1840—44);
  • Canale, «Storia della origine e grandezza del real casa di S.» (Генуя, 1868). Belgiojoso, «Histoire de la maison de S.» (П., 1860);
  • St.-Genis, «Histoire de S.» (Шамберы, 1869);
  • Carutti, «Storia della diplomazia della casa di S.» (Турын, 1875—71), «Storia della Corte di S. durante la rivoluzione e l’impero franceso» (Турын, 1892);
  • Bianchi, «La casa di S. e la monarchia italiana» (Турын, 1884);
  • de-Gerbaix-Sonnaz, «Studi storici sul contade di S. e sul marchesato in Italia» (Турын, 1889—93);
  • Gabotto, «Lo stato Sabaudo da Amadeo VIII ad Emmanuele Filiberto» (Турын, 1892);
  • Sclopis, «Degli stau generali e d’altre istituzioni politiche di Piemonte e di Savoia» (Турын, 1851).
  • Савоя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

правіць
  NODES