Садам Хусейн
Садам Хусейн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка 1937, Аль-Ауджа, Салах-эд-Дзін — 30 снежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ірака (1979—2003), прэм'ер-міністр Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генеральны сакратар іракскага аддзялення партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання, маршал (1979).
Садам Хусейн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. صدام حسين | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ahmad Husayn Khudayir as-Samarrai[d] | ||||||
Пераемнік | Махамед Бахр аль-Улум | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмед Хасан аль-Бакр | ||||||
Пераемнік | Часовы орган кааліцыі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 красавіка 1937[1][2][…] |
||||||
Смерць |
30 снежня 2006[3][4][…] (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Hussein 'Abid al-Majid[d] | ||||||
Маці | Subha Tulfah al-Mussallat[d] | ||||||
Жонка | Sajida Talfah[d] і Samira Shahbandar[d] | ||||||
Дзеці | Удэй Хусейн, Raghad Hussein[d], Hala Hussain[d], Rana Hussein[d], Кусей Хусейн і мерк. Ali Hussein[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Ірака і Republican Guard[d] | ||||||
Званне | Генерал-фельдмаршал | ||||||
Камандаваў | Узброеныя сілы Ірака | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў універсітэт аль-Мустансірыя (Багдад). 3 1956 у Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас), член (з 1963), намеснік старшыні (з 1969), старшыня (з 1979) яе Рэгіянальнага камандавання ў Іраку. Пасля няўдалага замаху ў 1959 на прэзідэнта А. Касема эмігрыраваў. Пасля прыходу Баас да ўлады (люты 1963) вярнуўся ў Ірак, калі ўлада Баас была скінута (лістапад 1963), зняволены ў турму. Удзельнік дзяржаўнага перавароту (ліпень 1968), які зноў прывёў да ўлады Баас і яе лідара А. Х. аль-Бакра (дзядзьку С. Хусейна). 3 лістапада 1969 віцэ-прэзідэнт Ірака і намеснік старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання (СРК). У 1979 адхіліў аль-Бакра ад улады і сам стаў прэзідэнтам Ірака і старшынёй СРК. Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыццявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Усходзе.
У 1980 годзе развязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 года. У ходзе вайны Садам Хусейн ажыццявіў аперацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. У жніўні 1990 здзейсніў агрэсію супраць Кувейта, што прывяло да Кувейцкага крызісу (1990—1991) і міжнародных санкцый супраць Ірака.
Скінуты ў красавіку 2003 года ў выніку ўварвання войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешанне.
Зноскі
- ↑ Saddam Husain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Saddam Ḥusayn // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/middle_east/6218485.stm
- ↑ Saddam Husain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Адзярыха В. Хусейн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).