Сангха
Са́нгха (санскр.: संघ «збор») — будысцкая абшчына.
Першапачаткова сангхай называлі паслядоўнікаў Гаўтамы Буды. Пазней — супольнасці будысцкіх манахаў. У нашы дні так называюць аб'яднанні манахаў і парафіян, злучаныя ўзаемнымі абавязкамі або ў больш шырокім сэнсе — дхармай.