Сацыялогія

навуковая дысцыпліна
(Пасля перасылкі з Сацыёлаг)

Сацыялогія (ад лац.: socius — грамадскі і грэч. λόγος — слова) — навука пра грамадства, законы функцыянавання і развіцця сацыяльных супольнасцей і працэсаў, пра сацыяльныя адносіны як механізмы ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж гэтымі супольнасцямі. Аб’ектам сацыялагічнага пазнання з’яўляецца грамадства, якое разглядаецца як адзіны сацыяльны арганізм.

Сацыялогія
Выява
Прадмет вывучэння грамадства, гендар, групавое дзеянне[d], адукацыя, праца, сацыяльны стан[d], social conflict[d] і structure[d]
Вывучаецца ў history of sociology[d], sociology of sociology[d] і philosophy of sociology[d]
ACM Classification Code (2012) 10010461
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследаваннях. Сацыялогію адносяць да грамадскіх альбо гуманітарных навук.

Гісторыя

правіць

Тэрмін увёў стваральнік гэтай навукі А. Конт, які сінтэзаваў найбольш плённыя ідэі ў суцэльную праграму новай навукі пра грамадства, вылучыў у ёй сацыяльную статыстыку і сацыяльную дынаміку. Паводле Конта, грамадства развіваецца па «законе трох стадый»: тэалагічнай, метафізічнай і пазітыўнай.

Сістэматызаваны выклад прадмета, задач і праблематыкі сацыялогіі ажыццявіў Г. Спенсер, які стварыў канцэпцыю сацыяльных інстытутаў як механізмаў самаарганізацыі сумеснага жыцця людзей.

Канцэпцыя сацыялагізму найбольш поўна адлюстравана ў працах Э. Дзюркгейма, які вызначаў прадмет сацыялогіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.

Імкненне знайсці аб’ектыўныя заканамернасці сацыяльных з’яў абумовіла неабходнасць выкарыстання ў сацыялогіі статыстыкі. М. Вебер вызначаў сацыялогію як навуку, якая вывучае дзеянне сацыяльнае, пры ўмове суб’ектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вебера, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеянне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяння, з якім суадносяцца іншыя тыпы.

П. А. Сарокін развіў вучэнне пра «інтэгральную» сацыялогію і вылучыў 4 яе раздзелы: агульнае вучэнне пра грамадства, вывучэнне сацыяльных заканамернасцей яго развіцця, вывучэнне асноўных тэндэнцый у развіцці грамадства і грамадскіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэння грамадскага жыцця.

Працэс фарміравання сацыялогіі адзначаны пераходам ад гісторыка-эвалюцыйнага да структурна-аналітычнага падыходу, тэарэтычныя пабудовы якога цесна звязаны з эмпірычнымі даследаваннямі. У межах агульнай праблематыкі фарміраваліся розныя тэарэтычныя арыентацыі ў адпаведнасці з пануючымі ў пэўны перыяд філасофскімі плынямі. Так, «сацыялагізм» Дзюркгейма, які прапанаваў разглядаць факты «як рэчы», парадзіў лінію пазітывісцкага аб’ектывізму. «Разумеючая» сацыялогія Вебера (імкненне расшыфраваць унутраны сэнс сацыяльных дзеянняў) абапіралася на ідэі неакантыянства і філасофіі жыцця. У 1950-х гадах у сацыялогіі існавала некалькі тэарэтычных арыентацый, самая ўплывовая з іх — структурны функцыяналізм (Т. Парсанс, Р. К. Мертан), які ставіў на першы план прынцып цэласнасці і інтэграцыі сістэмы і тлумачыў прыватныя з’явы тымі функцыямі, якія яны выконваюць у межах гэтага цэлага.

Гл. таксама

правіць

Звязаныя дысцыпліны

правіць

Цэнтральныя паняцці

правіць

Літаратура

правіць
  • Гідэнс Э. Сацыялогія. Кароткія і крытычныя ўводзіны: Пер. з анг. мовы / Гідэнс Энтані. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 120 с. — ISBN 985-458-086-5
  • Ігнатовіч П. Р. Сацыялогія. Вучэб. дапам. — Мн.: Бел. дзярж. ўн-т культуры і мастацтваў, 2001. — 261 с. — ISBN 985-6579-38-4
  • Сакалова Г. М. Сацыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 214—215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Бабосаў Я. М. Сацыяло́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 648. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  NODES