Саўт-Рывер (англ.: South River) — бора ў акрузе Мідлсекс, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Насельніцтва 15,7 тыс. чал. (2009).

Саўт-Рывер
Borough of South River
Краіна
Штат
Акруга
Каардынаты
Плошча
7.557 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Насельніцтва
16008 чалавек (2014)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
08882[1]
Афіцыйны сайт
southrivernj.org (англ.)
Саўт-Рывер на карце ЗША ±
Саўт-Рывер (ЗША)
Саўт-Рывер
Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі)
Саўт-Рывер

Гісторыя

правіць
 
Саўт-Рывер, 1936

Паселішча ў ваколіцах Саўт-Рывера, у сярэдняй частцы штата Нью-Джэрсі, было заснавана ў 1720, але толькі ў 1897 набыло выгляд, у якім існуе і па сёння. Тады ж, у канцы ХІХ ст., пачаўся імклівы рост насельніцтва, чаму спрыялі і эмігранты з Еўропы. У 1890 ў Саўт-Рыверы жылі 1796 чалавек, у 1900—2792, у 1910 — 4772, у 1915 — 6691. Такім чынам за 25 гадоў насельніцтва горада вырасла больш як у 3 разы. Прыток эмігрантаў працягнуўся ў 20-я гг. ХХ ст., а таксама пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 г. у Саўт-Рыверы пражывалі 11308 чалавек, у 2000 — 15322.[2]

Беларусы ў Саўт-Рыверы

правіць
 
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы

Саўт-Рывер з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Германіі. Беларусы заснавалі прыход Св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, напр. «Беларус у Амерыцы», часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

У 1974 г. у Саўт-Рыверы быў усталяваны помнік «Змагарам за вольную Беларусь». У ліпені 2019 г. помнік быў адноўлены: з моманту усталявання ён моцна састарэў, а фарбы аблупіліся.[3]

Штогод арганізуецца Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Zip Codes, State of New Jersey. Accessed August 30, 2013.
  2. А. Гардзіенка (2010)
  3. https://novychas.by/zamezza/belarusy-u-zsza-adnavili-pomnik-belaruskim-zmahara Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам
  4. Piotrowski, Thaddeus M. Poland’s Holocaust: Ethnic Strife, Collaboration With Occupying Forces and Genocide in the Second Republic, 1918—1947, p. 157., 1998. ISBN 0786403713. Accessed November 27, 2012. «Astrouski, who emigrated to Argentina, was the last to arrive in South River.»
  5. Hart, Jolene. «Doh! TV writer one of two grads honored: Co-producer of ABC shows, TV writer returns to South River» Архівавана 11 ліпеня 2011., Old Bridge Suburban, November 13, 2003. Accessed February 6, 2011. «The entrance to South River may not yet post signs heralding, Birthplace of Frank Mula, but there are more than a few ways Mula has earned recognition as a local celebrity.»
  6. Памёр Віталь Цярпіцкі

Спасылкі

правіць
  NODES