Святая Агата
Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая мучаніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).
Святая Агата | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 235 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 261[2][3] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | мучаніца |
Дзень памяці | 5 лютага[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і мучаніцтва
правіцьМартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.
Падчас чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).
Шанаванне
правіцьНайстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.
Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.
Атрыбуты шанавання — кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.
Галерэя
правіць-
Малюнак XVI ст.
-
Святая Агафія на праваслаўнай іконе
-
Скульптура Святой Агаты (Мальта)
-
Свята у гонар Агаты ў Катаніі
-
Святочная перапечка ў форме грудзі
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 жніўня 2023.
- ↑ Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Агафия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.
Спасылкі
правіцьСвятая Агата на Вікісховішчы |