Свята́я зямля́ (іўр.: ארץ הקורש, Eretz ha-Kodesh; лац.: Terra Sancta; грэч. Άγιοι Τόποι, Agioi Topoi; араб. اَلْأَرْض اَلْمُقَدَّسَة‎‎, al-Ardu l-Muqaddasa) — частка тэрыторыі сучаснай Дзяржавы Ізраіль (да 1948 года — Палесціны). Святыня чатырох аўраамічных рэлігій: бахаі, іўдаізму, хрысціянства і ісламу.

Карта Святой Зямлі, 1759 год.

У іўдаізме

правіць

У хрысціянстве

правіць
 
Храм Труны Гасподняй

Святая зямля — агульная еўрапейская назва Іерусаліма і навакольных тэрыторый. Геаграфічна атаясняецца з Палесцінай. Назва ўзнікла ў сувязі з размяшчэннем на гэтых тэрыторыях хрысціянскіх святынь, якія былі сведчаннямі падзей свяшчэннай (біблейскай) гісторыі, якія адбываліся тут або былі неяк з імі звязаны (напрыклад, Гефсіманія, Галгофа і г. д.).

Гісторыя Святой зямлі

правіць

Гісторыя крыжовых паходаў склалася пад уплывам аднаўлення кантролю над хрысціянскімі святынямі на Святой Зямлі.

Да крыжовых паходаў адзінымі ўладальнікамі Святых месцаў былі царкоўныя абшчыны Усходу: грэка-праваслаўная, армянская, сіра-якабіцкая, копцкая і абісінская; пасля крыжовых паходаў Святыя мясціны перайшлі пад кіраванне Рымска-каталіцкай царквы.

Калі ў 1187 годзе Іерусалім зноў быў заняты мусульманамі, султан Саладзін атрымаў як ключы Труны Гасподняй, так і кантроль над іншымі Святымі месцамі, і толькі потым паступова ўдалося лацінянам і грэкам, карыстаючыся спрыяльнымі абставінамі, атрымаць права валодання Святымі месцамі.

У 1230 годзе Папа Грыгорый IX прызначыў францысканцаў захавальнікамі Святых месцаў. Францыя з XVI стагоддзя абараняла правы Рымска-каталіцкай царквы на Усходзе і дамагалася ад Порты пацвярджэння правоў францысканцаў на валоданне Святымі месцамі. Спрэчкі паміж лацінянамі і грэкамі адбываліся са старажытных часоў за розныя прывілеі і перавагі, якімі карысталіся паслядоўнікі абедзвюх канфесій падчас наведвання Святых месцаў. Гэтыя спрэчкі абцяжарвалі Асманскую Порту, якая вырашала справы то на карысць аднаго боку, то на карысць другога боку і часта выклікала незадаволенасць абодвух.

У 1740 годзе Францыя дабілася ад султана новых прывілеяў для каталіцкай царквы, на шкоду праваслаўным; але потым, пры абыякавасці французаў да рэлігійных спраў, грэкам удалося атрымаць ад візіраў большую частку царквы Св. Труны, царквы ў Віфлееме і адзін з трох ключоў ад пячоры, дзе нарадзіўся Ісус.

Калі ў 1808 годзе царква над Труной Гасподняй згарэла, грэкі ўзялі на сябе пабудову новага храма і зрабіліся адзінымі ўладальнікамі большай яго часткі. У XIX ст. Расія выступае заступнікам усіх грэка-праваслаўных хрысціян на Усходзе і патрабуе правоў на валоданне ключом ад царквы Святой Труны. Гэтаму запрацівілася Францыя, якая ў 1850 годзе запатрабавала на падставе дагавора 1740 года, каб каталіцкім святарам была вернута вялікая царква ў Віфлееме з правам усталяваць там новую зорку, змяніць дываны ў пячоры і ўвогуле мець у выключным валоданні труну Прасвятой Багародзіцы і Камень мірапамазання; разам з тым Францыя прысвойвала сабе права зрабіць неабходны рамонт у вялікім купале царквы Уваскрэсення і аднавіць у ёй усё, як было да пажару 1808 года.

З-за пярэчанняў Расіі Порта абяцала грэкам даць права служыць літургію ў царкве Узнясення, якая да таго часу належала выключна каталікам; грэкам было нададзена таксама права аднавіць купал без умяшання каталікоў, але апошнія атрымалі права адпраўляць службу ў пячоры Гефсіманіі, і яны атрымалі права, разам з грэкамі і армянамі, мець ключы ад паўднёва-ўсходніх і паўночных варот вялікай Віфліемскай царквы. Але неўзабаве Асманская імперыя пад уплывам Францыі ўхілілася ад выканання дадзеных Расіі абяцанняў. Гэта выклікала спыненне дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Асманскай імперыяй, а потым да Крымскай вайны 1853-1855 гадоў, якая была для Расіі няўдалай і яе патрабаванні засталіся нявыкананымі.

У 1868-1869 гадах Расія, разам з Францыяй, аднавіла купал над Святой Труной, пасля чаго і Расія атрымала права валодання царквой Святой Труны.

На пачатак XX ст. розныя правы на царкву Труны Гасподняй выглядалі наступным чынам: султан лічыўся ўласнікам зямлі пад царквою і паветра над царквою; ключы ад царквы знаходзіліся ў руках мусульман; яны ж ахоўвалі будынак царквы і назіралі за парадкам унутры будынка. Царква ўтварала агульную ўласнасць (condominium) шасці веравызнанняў; галоўнымі ўласнікамі з’яўляліся тры прывілеяваныя веравызнанні ў Іерусаліме — каталікі, грэкі і армяне; меншыя правы мелі копты, якабіты і эфіопы. Царква ў Віфлееме належала грэкам; што тычыцца пячоры, то на яе прад’яўлялі правы як усходняя царква, так і каталікі.

Увогуле, у пытанні валодання Святымі месцамі трэба адрозніваць агульнае валоданне, выключнае валоданне і права карыстання. Берлінскі кангрэс 1878 года пастанавіў, што адносна Святых месцаў павінна быць захавана status quo.

Пачынаючы з 1960-х гадоў тэрыторыя Святой зямлі з’яўляецца прадметам араба-ізраільскага канфлікту.

Літаратура

правіць
  • Густерин П. В. Города Арабского Востока. — М.: Восток-Запад, 2007. — 352 с. — (Энциклопедический справочник). 2000 экз. — ISBN 978-5-478-00729-4

Спасылкі

правіць
  NODES