Севі́лья (ісп.: Sevilla) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, сталіца Аўтаномнай Супольнасці Андалусія і аднайменнай правінцыі.

Горад
Севілья
Sevilla
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Севільскі сабор
Севільскі сабор
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
141,31 км²
Вышыня цэнтра
12 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
704 414 чалавек (2006)
Шчыльнасць
4984,88 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+34) 95*
Паштовыя індэксы
410**
Аўтамабільны код
SE
Афіцыйны сайт
sevilla.org (ісп.)
Севілья на карце Іспаніі
Севілья (Іспанія)
Севілья
Севілья (Іспанія)
Севілья

Гісторыя

правіць

У старажытнасці Севілья звалася Іспаліс (Гіспаліс) і была рымскай калоніяй. У 590 і 619 гадах тут праводзіліся два буйных царкоўных савета (concilia Hispalensia). Арабы заваявалі горад у 712 годзе і зрабілі яго сталіцай правінцыі Ішбілья (إشبيلية), ад якой паходзіць сучасная назва Севільі. У 844 годзе горад быў разбураны нарманамі.

Пасля распаду Кордаўскага халіфата ў Севільі ўмацавалася дынастыя Тайфа, пры якой горад дасягнуў росквіту. У 1091 годзе Севілью заваявалі берберы. 22 лістапада 1248 года войскі Фердынанда III Кастыльскага пасля паўтарамесячнай аблогі ўзялі Севілью, якая з тых часоў заставалася пад уладай хрысціянскіх іспанцаў.

Яе новы росквіт прыпадае на XVI і XVII стагоддзе, калі пасля адкрыцця Амерыкі Севілья стала не толькі галоўным гандлёвым портам іспанскага каралеўства, але і цэнтрам мастацтва. З часам, аднак, значэнне горада зменшылася ў сувязі з зыходам 30 тысяч маўрытанскіх рамеснікаў, якія беглі ад інквізіцыі, а таксама з-за суперніцтва з портам Кадыс, які рос. У 1729 годзе ў Севільі была падпісана дамова пра мір і сяброўства паміж Іспаніяй, Францыяй, Англіяй і Нідэрландамі, якія далучыліся пазней. У 1808 годзе Севілья стала цэнтрам супраціўлення ўварванню французаў пад кіраўніцтвам Напалеона.

Славутасці

правіць
 
Раёны Севільі і прылеглыя муніцыпіі

У адміністрацыйным плане Севілья падзелена на 11 раёнаў. Старажытная частка горада (Casco Antiguo) складаецца з лабірынту вузкіх вулачак. З вялікіх плошчаў варта адзначыць Плошчу св. Францыска, Плошча Канстытуцыі, Герцагскую плошчу, Плошчу Уваскрэсенні і Музейную плошчу. Адной з найбольш папулярных вуліц з'яўляецца Кале да Сьерпес, якая ўецца змяёй. Сярод дамоў сустракаюцца палацападобныя будынкі, пабудаваныя галоўным чынам у старажытнарымскім стылі, і якія маюць выкладзенымі мармурам двары. Акрамя таго, часта сустракаецца ўсходняя архітэктура: у шматлікіх дамоў плоскія дахі і максімальна два паверхі. Правабярэжны раён Трыяна звязаны з 1848 года сталёвым мостам з астатнім горадам. У Севільі існуе мноства грамадскіх фантанаў, большасць з якіх забяспечваюцца вядомым віядукам пад імем Канас дэ Кармана, пабудаваным яшчэ ў часы Юлія Цэзара. У горадзе налічваецца 74 сабора і царквы. Дзейнічае метрапалітэн. Палац Сан-Тэльма.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1842 100 498
1857 112 529
1877 134 318
1887 143 840
1900 148 315
1910 158 287
1920 205 723
1930 228 729
1940 312 123
Год Колькасць
1950 376 627
1960 442 300
1970 548 072
1981 653 833
1991 704 857
2001 702 520 [2]
2002 704 114 [3]
2004 704 203 [4]
2005 704 154 [5]
Год Колькасць
2006 704 414 [6]
2007 699 145 [7]
2008 699 759 [8]
2009 703 206 [9]
2010 704 198 [10]
2011 703 021 [11]
2012 702 355 [12]
2013 700 169 [13]
2014 696 676 [14]
Год Колькасць
2015 693 878 [15]
2016 690 566 [16]
2017 689 434 [17]
2018 688 711 [18][19]
2019 688 592 [20]
2020 691 395 [21]
2021 684 234 [22]
2022 681 998 [23]
2023 684 025 [24]

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. а б http://www.sevilla.org/ayuntamiento/el-alcalde/biografia
  2. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
  3. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
  4. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
  5. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
  6. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
  7. III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
  8. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
  9. Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
  10. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
  11. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
  12. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
  13. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2013 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2013. — вып. 311. — ISSN 0212-033X
  14. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
  15. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2015 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2015. — вып. 301. — ISSN 0212-033X
  16. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
  17. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
  18. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
  19. Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de eneroNational Statistics Institute. Праверана 18 сакавіка 2019.
  20. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
  21. Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
  22. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
  23. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
  24. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES