Сербаўка
Сербаўка (в.-луж.: Serbowka) — найменне лужыцкага каталіцкага студэнцкага брацтва, якое дзейнічала ў Празе. Арганізацыя была заснавана 21 кастрычніка 1846 года ў пражскай Лужыцкай семінарыі. Сербаўка была першай лужыцкай студэнцкай арганізацыяй, якая паўстала за межамі Германіі. Асноўнай мэтай арганізацыі было захаванне і прасоўванне лужыцкай культуры і лужыцкіх моў сярод студэнтаў, якія навучаліся ў Празе. Арганізацыя спрыяла кансалідацыі лужычанаў і іх нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Студэнцкае братэрства супрацоўнічал з іншымі славянскімі студэнцкімі і адукацыйнымі арганізацыямі таго часу.
Брацтва выдавала уласны літаратурны часопіс «Kwětki» (Кветкі), на старонках якога публікавалі свае першыя літаратурныя досведы будучыя вядомыя сербалужыцкія пісьменнікі і паэты Якуб Барт-Чышынскі, Міклаўш Бедрых-Радлубін, Міклаўш Андрыцкі, Ян Арнашт Голан, Юрый Лібш, Юрый Вінгер, Рамуальд Домашка і Якуб Лорэнц-Залескі.
Вядомыя члены
правіць- Міклаўш Андрыцкі (1871-1908) — лужыцкі пісьменнік.
- Якуб Бук (1825-1895) — лужыцкі пісьменнік;
- Міхал Весела (1863-1927) — лужыцкі паэт.
- Ян Гейдушка (1915-1944) — лужыцкі паэт.
- Міхал Горнік (1833-1894) — лужыцкі пісьменнік;
- Гандрый Дучман (1836-1909) — лужыцкі паэт і пісьменнік. Кіраваў «Сербаўкай» з 1858 па 1860 год;
- Петр Дучман (1839-1907) — лужыцкі грамадскі дзеяч, лекар і фатограф. Заснавальнік сербалужыцкага тэатра.
- Міклаўш Жур (1821-1887) — сербалужыцкі пісьменнік, драматург і грамадскі дзеяч. Кіраваў «Сербаўкай» у 1885-1886 гадах.
- Юрый Край (1864-1945) — лужыцкі філолаг.
- Юрый Густаў Кубаш (1845-1924) — публіцыст, сялянскі грамадскі дзеяч.
- Міхал Лешава (1843-1965) — заснавальнік ілюстраванага часопіса «Serb».
- Ёзэф Новак (1895-1978) — лужыцкі паэт.
- Якуб Чышынскі (1856-1909) — лужыцкі пісьменнік.
- Ян Чэсла (1840-1915) — урач, сербалужыцкі паэт.
- Міхал Чох (1851-1922) — лужыцкі педагог і паэт.
- Міхал Шэўчык (1870-1903) — лужыцкі пісьменнік, гісторык і публіцыст.
- Якуб Шэўчык (1867-1935) — лужыцкі паэт і грамадскі дзеяч.
Літаратура
правіць- Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, М.: Институт славяноведения и балканистики РАН, 1997. — стр. 98 — (Труды научного центра славяно-германских исследований. 1). — ISBN 5-7576-0063-2.
- Zdeněk Boháč: Pražzký studentský spolek Serbowka koncem 19. století [Der Prager Studentenbund Serbowka am Ende des 19. Jahrhunderts]. In: Lětopis 42. 1 (1995), S. 14-16
- Grażyna Wyder: Towarzystwo łużyckich studentów «Serbowka» w Pradze (1846—1953). In: Rocznik Lubuski. Zielona Góra 28(2002)1., S.141-147
- Михал Горник, Serbowka w Prazy, 1849—1871 Архівавана 2 красавіка 2015.
- Kinga Kijo, Česko-lužické styky od nejstaršího do 19. století, Česko-lužický věstnik, стар. 20