Сквош (англ.: squash), ракетбол — спартыўная гульня з гумавым мячом (дыяметр каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта падтрымліваць — мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням суперніка.

Узнік у сярэдзіне XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваліся ў 1890-х гадах. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920 года, чэмпіянаты свету — з 1930 года. Існуюць варыянты гульні: «брытанскі» («мяккі» або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найбольш пашыраны ў некаторых краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі.

Літаратура

правіць
  NODES