Словіа
Словіа — штучная мова, якая была створана з мэтай быць зразумелай для ўсіх, хто размаўляе на мовах славянскай групы без неабходнасці якога небудзь дадатковага навучання, а неславянамоўным асобам максімальна палегчыць вывучэнне. Стваральнік словіа - лінгвіст Марк Гучко, пачаў працаваць над мовай з 1999 года. Падчас стварэння словіа Марк Гучко ўжыў досвед, назапашаны падчас стварэння і развіцця эсперанта — ўжыў простую, лагічную граматыку без выключэнняў. Адрозненне паміж словіа і эсперанта складаецца ў тым, што эсперанта стваралася з розных еўрапейскіх моў, а слоўнік словіа складаецца з агульнаславянскіх слоў.
Напісанне
правіцьУ словіа маецца 26 гукаў, асноўная сістэма пісьменства - лацінскі алфавіт без усялякіх дыякрытычных знакаў, які магчыма чытаць і пісаць на любым камп'ютары.
Ужыванне кірыліцы для запісу словіа
правіцьУ словіа прадугледжана магчымасць запісу кірыліцай. Пры гэтым некаторыя гукі ў розных варыянтах кірыліцы пазначаюцца рознымі сімваламі, у ніжэйзгаданай табліцы паказаны розныя варыянты праз / для рускай і балгарскай / беларускай / украінскай / сербскай і македонскай кірыліц адпаведна.
Словіа | Кірыліца |
a | а |
b | б |
c | ц |
cx | ч |
d | д |
e | е / е / э / е |
f | ф |
g | г / г / ґ / г |
gx | дж / дж / дж / |
h | х |
i | и / і / і /и |
j | й / й / й /j |
k | к |
l | л |
m | м |
n | н |
o | о |
p | п |
r | р |
s | с |
sx | ш |
t | т |
u | у |
v | в |
z | з |
zx | ж |
Запіс словіа кірыліцамі істотна спрошчвае разуменне напісанага непадрыхтаванымі чытачамі з Расіі, Беларусі, Украіны, Балгарыі, Македоніі, Сербіі і Чарнагорыі, краін былога СССР. Але трэба памятаць, што кірыліцу не змогуць не толькі прачытаць, але нават іншы раз карэктна адлюстраваць у астатніх краінах і частках свету. Напісанае ж лацінскім алфавітам карыстальнікі кірыліцы змогуць прачытаць, хаця і з некаторымі нязручнасцямі ў першы час. Такім чынам - лацінскі алфавіт больш універсальны, а для тых хто карыстаецца кірыліцай лёгка стварыць (і ўжо стварылі) спецыяльныя праграмы для транслітарацыі. Калі правесці транслітарацыю тэксту словіа як паказана ў табліцы, атрымаецца так званая "сістэма ЙА". Некалькі больш зручна для пішучых кірыліцай пайсці далей і замяніць "йа" і "йу" на "я" і "ю" і, такім чынам перайсці да "сістэмы Я". Аўтар мовы Марк Гучкоў не рашыўся зацвердзіць ні адну з гэтых моў у якасці асноўнай, пакінуў рашэнне вывучаюшчым словіа з ліку ўсходніх і паўднёвых славян, сам жа карыстаўся "сістэмай ЙА". У любым выпадку адрозненні паміж гэтымі сістэмамі нязначныя.
Ужыванне дыграфаў cx/sx/zx
правіцьАсноўная перавага ўжывання дыграфаў cx/sx/zx для абазначэння гукаў ч/ш/ж у тым, што ў натуральных мовах такія камбінацыі амаль ніколі не сустракаюцца. Адсюль вынікае, што тэкст запісаны пры дапамозе дыграфаў, будзе адназначна зразумелы чытачам, адназначна пазнаны камп'ютарнымі праграмамі як тэкст на словіа, адназначна транслітараваны ў іншыя алфавіты. Іншыя варыянты дыграфаў ch/sh/zh (традыцыйны) ці cz/sz/zs (адзін з варыянтаў запісу славянскі могуць быць неадназначна зразумелы, таму што хаця і зрэдку, але камбінацыі з гэтых літар могуць адпавядаць асобным гукам ц, х, с, з. Недахопам дадзенага спосабу перадачы гукаў ч/ш/ж многія называюць "нязвыкласць".
Запіс некаторых дадатковых гукаў
правіцьДля напісання замежных (для словіа) слоў магчыма ўжываць і наступныя лацінскія літары і іх злучэнні:
- wz — щ ці шч;
- q — мяккі знак;
- y — ы, польскае у, украінскі и
- hx — як руская х
- hq — мяккае прыдыхальнае h як у нямецкім hable ці ў англійскім hotel;
- x — кс ці гз (калі не стаіць у спалучэннях cx/sx/gx/wx).
Граматыка словіа
правіцьУ словіа ўжываецца максімальна спрошчаная граматыка. Няма скланення паводле склонаў. Няма граматычных родаў. Гэта заклікае палегчыць і паскорыць вывучэнне мовы.
Структура сказа ў словіа
правіцьЯк і ў натуральных славянскіх мовах у словіа дапушчальны свабодны парадак слоў у сказе. Нягледзячы на спрошчаную граматыку, словіа заўсёды дакладна перадае дзейнік і дапаўненне як пры прамым парадку дзейнік-выказнік-дапаўненне, так і пры зваротным парадку дапаўненне-выказнік-дзейнік.
Мужчынскі і жаночы пол у словіа
правіцьПаколькі граматычнага роду ў словіа няма, то маюцца сродкі для вызначэння пола жывёл і людзей.
- Kot - проста кот ці кошка
- Kotik - кот
- Kotika - кошка
Множны лік у словіа
правіцьМножны лік у словіа атрымліваецца дабаўленнем -s на канцы слова. Гэта больш характэрна для неславянскіх еўрапейскіх моў. На практыцы, калі слова канчаецца на галосны гук да слова дабаўляюць -is, гук i ужываецца проста для палягчэння вымаўлення, але адначасова ён набліжае гучанне множнага ліку да натуральных славянскіх моў. Такі некалькі ненатуральны сінтэтычны спосаб утварэння множнага ліку значна прасцейшы за ўтварэнне множнага ліку ў натуральных славянскіх мовах.
Прыклад
правіцьМалітва "Ойча наш" лацінскім алфавітам:
Nasx otec ktor es vo nebo,
Sanktuj es tvoi imen.
Tvoi kralenie pridib.
Tvoi hcenie bu na zemlia takak na nebo.
Darij mi dnes nasx denju hleb.
I uprostij mi nasx qrehis takak mi uprostime tamkor qrehhitu protiv mi.
I ne vestij mi vo poushenie, no spasi mi ot zlo.
"Ойча наш" на кірыліцы ў сістэме Я:
Наш отец ктор ес во небо,
Санктъю ес твои имен.
Твои краленин придиб.
Твои хцение бу на земла такак на небо.
Дарий ми днес наш денъю хлеб.
И упрости ми наш грехис такак ми упросие тамкот грехиту против ми.
И не вестий см во покусение, но спасий ми от зло.
"Ойча наш" кірылицай у систэме ЙА:
Наш отец ктор ес во небо,
Санктйу ес твои имен.
Твои краление придиб
Твои хцение бу на земла такак на небо.
Дарий ми днес наш денйу хлеб.
И упрости ми наш грехис такак ми упросиме тамкор грехиту пртив ми.
И не вестий ми во покусение, но спасий ми от зло.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- slovio.com - афіцыйная старонка словіа. Утрымлівае падручнік, слоўнік і прыклады тэкстаў (англ.)
- Славaпедыя (словіа)
- Навіны па словіа (2003—2010) (словіа)