Сляпая кішка, цэкум (лац.: Caecum — ад грэч. typhlon; адсюль запаленне сляпой кішкі — тыфліт) — прыдатак у месцы пераходу тонкіх кішак у тоўстыя ў вышэйшых пазваночных жывёл (амніёт). Прадстаўляе сабой своеасаблівы загрузны бункер тоўстай кішкі, з якога пачынаюць рух неперавараныя рэшткі ежы[1].

Сляпая кішка

У паўзуноў сляпая кішка прысутнічае ў зачаткавай форме ў выглядзе невялікага выступу (большае развіццё яна атрымала ў сухапутных чарапах), а ў млекакормячых часта дасягае значных памераў. Птушкі маюць дзве доўгія сляпыя кішкі, якія размяшчаюцца насупраць адна адной (у голубападобных яны, аднак, невялікія, а ў буравеснікападобных і сокалападобных адсутнічаюць)[2][3].

Кітападобныя, драпежныя, вялікая частка кажаноў маюць невялікую сляпую кішку (а ў насякомаедных і Afrosoricida яна наогул адсутнічае[4]). Наадварот, у траваедных жывёл, даўжыня сляпой кішкі часцяком больш даўжыні цела жывёлы[5][6]. У коней даўжыня сляпой кішкі складае 1 м пры ёмістасці 34 л[7]. Сляпая кішка траваедных актыўна ўдзельнічае ў пераварванні клятчаткі (змяшчае бактэрыі, якія выклікаюць закісанне).

У некаторых непаўназубых (лац.: Cycloturus sive Myrmedon) маюцца дзве сляпыя кішкі (у даманаў жа іх — тры; адна з іх, няпарная, знаходзіцца ў пачатку тоўстай кішкі, а дзве парныя размяшчаюцца ніжэй[8]). Myrmecobius fasciatus не мае сляпой кішкі.

Зноскі

  1. Дзержинский, Васильев, Малахов 2014, с. 398.
  2. Константинов, Шаталова 2004, с. 201, 379.
  3. Дзержинский, Васильев, Малахов 2014, с. 77, 262, 320.
  4. Зайцев М. В., Войта Л. Л., Шефтель Б. И. Млекопитающие фауны России и сопредельных территорий. Насекомоядные. — СПб.: Наука, 2014. — 391 с. — (Определители по фауне России, издаваемые Зоологическим институтом Ран. Вып. 178). — ISBN 978-5-02-038380-7.
  5. Константинов, Шаталова 2004, с. 379, 421.
  6. Барабаш-Никифоров И. И., Формозов А. Н. Териология. — М.: Высшая школа, 1963. — 396 с. — С. 76.
  7. Лысов В. Ф., Ипполитова Т. В., Максимов В. И., Шевелёв Н. С. Физиология и этология животных. 2-е изд. — М.: КолосС, 2012. — 605 с. — ISBN 978-5-9532-0826-0.
  8. Romer A. S., Parsons T. S. The Vertebrate Body. 5th ed. — Philadelphia: W. B. Saunders, 1977. — viii + 624 p. — ISBN 0-03-910284-X.

Літаратура

правіць
  NODES