У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Снарад — сродак паражэння жывой сілы, матэрыяльнай часткі і ўмацаванняў суперніка, які выстрэльваецца з артылерыйскай гарматы.

Большасць тыпаў сучасных артылерыйскіх снарадаў уяўляюць сабой асіметрычнае металічнае цела з плоскім дном, на якое ціснуць парахавыя газы, якія ўтвараюцца пры згаранні кідальнага зарада. Гэта цела можа быць суцэльным ці пустацелым, абцякальнай ці стрэлападобнай формы, несці карысную нагрузку ці не — усе гэтыя фактары (разам з унутранай будовай) вызначаюцца прызначэннем снарада. Гарматныя снарады канічнай формы былі ўпершыню ўжыты італьянскім артылерыстам Кавалі для вынайдзенай ім наразной гарматы (1845) і з распаўсюдам наразных гармат каля 1860 года цалкам выцеснілі ранейшыя гарматныя ядры. Пасля гэтага, снарады некалькі дзесяцігоддзяў яшчэ падпадзяляліся па інерцыі на «бомбы» і «гранаты», аднак ужо з часоў Першай сусветнай вайны тэрмін «граната» замацаваўся за ручнымі гранатамі і снарадамі для гранатамёта, «бомба» — за авіяцыйнымі бомбамі, а артылерыйскія снарады сталі зваць проста «снарадамі».

Літаратура

правіць
  NODES
os 1