Спенсер Кокс

амерыканскі палітык

Спенсер Джэймс Кокс (англ.: Spencer James Cox; нар. 11 ліпеня 1975, Маўнт-Плезант) — амерыканскі палітык, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. Губернатар штата Юта (з 2021).

Спенсер Кокс
англ.: Spencer Cox
mayor of a place in Utah[d]
2005 — 2008
county commissioner[d]
2008 — 2012
member of the Utah House of Representatives[d]
1 студзеня 2013 — 16 кастрычніка 2013
Папярэднік Stephen Sandstrom[d]
Пераемнік Jon Cox[d]
8-ы Lieutenant Governor of Utah[d]
16 кастрычніка 2013 — 4 студзеня 2021
Папярэднік Greg Bell[d]
Пераемнік Deidre Henderson[d]
18-ы Governor of Utah[d]
з 4 студзеня 2021
Папярэднік Gary Herbert[d]
Нараджэнне 11 ліпеня 1975(1975-07-11) (49 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Spencer James Cox
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Сайт governor.utah.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Правёў дзяцінства ў Фэйрв’ю (Юта). Скончыў Сноў-каледж у горадзе Эфраім, атрымаў ва Ютаўскім дзяржаўным ўніверсітэтам ступень бакалаўра па паліталогіі, а ў Школе права Універсітэта Вашынгтона і Лі — ступень доктара права. Працаваў у адміністрацыі акругі Санпіт, у 2012 годзе абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Юта.

16 кастрычніка 2013 года ўступіў на пасаду віцэ-губернатара Юты (напярэдадні Камітэт Сената штата па зацвярджэнні дзейнасці адміністрацыі аднагалосна адобрыў прапанову губернатара Гэры Герберта аб гэтым прызначэнні пасля адстаўкі Грэга Бэла).

6 ліпеня 2020 года перамог у рэспубліканскіх праймерыз былога губернатара Юты і былога пасла ў Кітаі і Расіі Джона Хантсмана, стаўшы афіцыйным кандыдатам партыі на пасаду губернатара (дзейны губернатар Герберт у папярэдніх выбарах не ўдзельнічаў).

3 лістапада 2020 года ўпэўнена перамог дэмакрата Крыстафера Петэрсана на выбарах губернатара Юты.

Зноскі

  NODES
os 1